Навіны з-за кратаў
▪️Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай пакінулі без зменаў — такі вынік разгляду апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Пасля гэтага ёй дазволілі сустрэчу з мужам, братам і сынам.
▪️Максім Знак напісаў дапаможнік “Як не звар’яцець у ШІЗА” — былы вязень распавёў пра прыгоды вядомага адваката і аўтара кнігі “Зэкамерон”.
▪️Уладзіміра Гундара будуць судзіць за "абразу" пракуроркі па "справе Аўтуховіча". Раней яго асудзілі на 18 гадоў калоніі.
▪️Журналіста Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе па “справе Саюза палякаў”.
▪️Журналіст Андрэй Кузнечык даслаў ліст на волю. Учора яму споўнілася 44 гады.
▪️Беларускія настаўнікі ўзялі пад апеку сына палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.
▪️20-гадовую студэнтку Дануту Пярэдню занеслі ў спіс “экстрэмістаў”. Раней яна была асуджана на 6,5 гады за перапост павеламлення ў чат.