Усё пра ўсё


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Технологии


Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!
Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus

NO POLITICS

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Технологии
Статистика
Фильтр публикаций


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram




Унікальны ліфт-фунікулёр у італьянскім горадзе Генуя, які едзе як уніз-уверх, так і па рэйках у бакі.

Калісьці раней там даводзілася пешшу хадзіць па доўгім тунэлі і ездзіць на звычайным ліфце, але ў 2000-х, калі той адслужыў сваё, шлях вырашылі поўнасцю аўтаматызаваць.

У выніку запусцілі дзве кабінкі ўмяшчальнасцю па 23 чалавекі, якія забяспечваюць прапускную здольнасць да 400 чалавек за гадзіну. Даўжыня гарызантальнага ўчастка - 236 м, а вертыкальнага - 72 м.






Здаецца, мы зразумелі, чым натхняліся стваральнікі пяшчанага чарвяка Шаі-Хулуда з фільма «Дзюна»:)

На фота электрычка Капенгаген (Данія) – Мальма (Швецыя). Кошт праезду: €8.


Geely і Baidu прадставілі электрычны суперкар Jiyue Robo X з разгонам да сотні за 1.9 секунды.

У аўта алюмініева-карбонавы кузаў, запас ходу да 650 км і адмысловы гоначны аўтапілот, які можа паўнавартасна кіраваць тачкай нават на трэку.

Продажы запусцяць у 2027, але колькі будзе каштаваць, пакуль не кажуць, а з жадаючых пакінуць папярэдні заказ просяць ¥50 000.


Вельмі здзіўлены твар, еці, пыл ад бойкі і не толькі — такія эмоджы хутка з'явяцца ў iOS, Android, Windows і іншых аперацыёнках.

Выявы ўжо зацверджаны кансорцыумам Unicode, а іх рэліз чакаецца да восені 2025 года.


Навінка ад Casio для фанатаў рэтра - гадзіннік-калькулятар CA53.

Мадэль выканана ў стылі фірмовага калькулятара Casio Mini, выпушчанага ў 1972 годзе, і даступная ў трох расфарбоўках - чорнай, шэрай і зялёнай.

Кошт у Японіі - 120BYN. Бярэм?


Італьянскі стартап Artinoise выпусціў USB-донгл, які ператварае смартфон у дудку.

Гаджэт падключаецца да USB-C і распазнае, як моцна вы дзьмуеце. Гучанне можна наладзіць у дадатку, выбраўшы флейту, кларнет ці не толькі, а бонусам свісток можа працаваць у якасці духавога MIDI-кантролера.

Кошт - € 22. Што скажаце, цікава штука?

900 0 13 2 69

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Зацаніце, якую штуковіну можна сустрэць на дарогах Канады -колцы для тревел-байка.

Мяркуючы па інфе, якую мне ўдалося знайсці, такія выпускаліся спецыяльна для Honda Gold Wing невялікай мясцовай фірмай гадоў 10 таму. Модуль высоўваецца і збіраецца зваротна проста па націску кнопкі.

У першую чаргу, такія колы стварылі для тых, каму бывае складана ўтрымліваць матацыкл падчас прыпынкаў: напрыклад, байкерам ва ўзросце.


Нас 1.8к!!!!! Дзякуй вялікі ўсім, дзякуй за лайкі, рэпосты, каментары! Таксама дзякуй за тое, што паказваеце памылкі калі яны ёсць! І па традыцыі, далей — больш!!!!


Гіганцкі камень, з якім фоткаліся турысты на вяршыні гары Утун у Шэньчжэне, аказаўся фэйкавым.

Доўгія гады валун збіраў вакол сябе натоўпы наведвальнікаў, а цяпер высветлілася, што адна са сценак абвалілася і зону закрылі на рамонт.

Дарэчы, гэта ўжо не першае за год "выкрыццё" славутасцяў у Кітаі: у чэрвені стала вядома, што самы высокі ў краіне вадаспад падтрымліваецца патокам з трубы.

945 1 22 4 85

Audi без кольцаў у лагатыпе і з вялікімі літарамі ў назве = новы брэнд для Кітая

Нямецкі вытворца сумесна з SAIC Motor запусціў AUDI - новы брэнд для кітайскага рынку.

Запуск серыйнай вытворчасці чакаецца ў 2025 годзе. Першай мадэллю стане электрычны хэтчбэк AUDI E аўтамабіль ужо прадстаўлены, але толькі ў выглядзе канцэпта, таму яго дызайн і характарыстыкі яшчэ могуць змяніцца.


Канадзец сабраў з LEGO плёначную камеру, якая рэальна ўмее фатаграфаваць.

Усяго ў ёй 595 дэталяў - і амаль усе яны са звычайных набораў. Выключэннямі сталі толькі кастамныя лінзы.

Дарэчы, у будучыні гэты фотаапарат цалкам можа з'явіцца ў продажы. На LEGO Ideas праект сабраў больш за 10 000 галасоў, і зараз кампанія павінна разгледзець запуск вытворчасці.

Показано 16 последних публикаций.