Беларускі ПЭН


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Артур Камароўскі, між іншым, з'яўляецца рэдактарам часопіса пра сучасную беларускую літаратуру «Таўбін».

Не так даўно часопіс адзначыў хоць і не круглую, але прыемную дату: 3 гады існавання. Віншуем каляжанак і калег з гэтай нагоды! ❤️

І раім падпісацца на новы канал «Таўбіна» ў тэлеграме. Вас там чакаюць публікацыі вершаў сучасных беларускіх паэтаў і паэтак, пераклады замежнай сучаснай паэзіі, крытычныя артыкулы, а таксама інтэрв’ю з тымі, хто тут і зараз стварае сучасную беларускую літаратуру і, у прыватнасці, паэзію.


Паэтычна-музычны вечар у Варшаве з удзелам сябра Беларускага ПЭНа Артура Камароўскага 💜

Паэт і мастак Артур Камароўскі – рэзідэнт Старамейскага Дома Культуры – будзе чытаць вершы з новай кнігі ў суправаджэнні класічнай музыкі. Прыходзьце паслухаць, каб даведацца, што з гэтага атрымаецца.

Таксама вас чакае трошкі візуальнага мастацтва ад беларускай мастачкі Надзі Саяпінай.

📅 Калі: 23 студзеня, 18:30
📍 Дзе: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, Варшава
🎟 Уваход: вольны

Сардэчна запрашаем!


Творчыя магчымасці студзеня ⛄️

Працягваем знаёміць вас з рознымі стыпендыямі, рэзідэнцыямі, конкурсамі і іншымі праграмамі, створанымі для літаратарак і літаратараў. Сабралі творчыя магчымасці студзеня:

⛄️ Writer in the Park: дзве аднамесячныя рэзідэнцыі для пісьменнікаў і пісьменніц у Славеніі;

⛄️ Літаратурныя рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы для літаратараў і літаратарак, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі, Літвы і Украіны;

⛄️ Праграма мабільнасці дзеячаў і дзяячак мастацтва і культуры ў краінах Паўночнага і Балтыйскага рэгіёнаў;

⛄️ Прэмія імя Льва Сапегі ад Варшаўскага ўніверсітэта для беларусаў;

⛄️ Стыпендыя імя Ежы Гедройця для маладых даследчыкаў у Вене.

Усе падрабязнасці шукайце на нашым сайце.

Поспеху ў падачы заявак!


Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Кацярына Чэкатоўская! 🎉

Кацярына (Кася) Чэкатоўская — беларуская драматургіня і акторка. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, навучалася ў каледжы ECLAB у канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр». Удзельнічала ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра (Мінск) як акторка і аўтарка тэкстаў.

Віншуем Кацярыну з народзінамі!

☀️ Чытаць п'есу «Гаргоны» на сайце часопіса «Taubin»;

☀️ Чытаць і слухаць інтэрв'ю з Кацярынай на сайце Беларускага радыё Рацыя.


Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Андрэй Курэйчык! 🎉

Андрэй Курэйчык – драматург, кінасцэнарыст і публіцыст. Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ.

Аўтар шматлікіх тэкстаў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Нёман», «Першацвет». Мае некалькі кніг, у тым ліку выдадзены ў 2024 годзе ў Кіеве зборнік п'ес «Драмы».

Віншуем Андрэя Курэйчыка з народзінамі!

💜 Чытаць п'есы Андрэя на Беларускай палічцы;

💙 Глядзець інтэрв'ю Андрэя пра сваю п'есу «Пакрыўджаныя. Беларусь»;

🩵 Чытаць вялікае інтэрв'ю пра дзейнасць і творчасць Андрэя.


💔 Гадавіна затрымання Андрэя Аляксандрава

Сёння спаўняецца 4 гады з моманту затрымання Андрэя Аляксандрава — беларускага журналіста, праваабаронцы, паэта, аўтара тэкстаў песень. Пасля затрымання яго асудзілі на 14 гадоў зняволення.

21 ліпеня 2021 года, праз тры тыдні пасля прад’яўлення абвінавачання ў дзяржаўнай здрадзе, Андрэй напісаў верш пад назвай "#". Гэты твор быў перакладзены з беларускай мовы на англійскую паэткай Ганнай Комар і пісьменнікам Джонам Фарнданам (John Farndon).

🫶 Далучайцеся да нашых заклікаў аб неадкладным вызваленні Андрэя Аляксандрава. Падзяліцеся гэтым вершам і падтрымайце ініцыятыву #FreeAndrei.

Даведацца больш пра Андрэя можна на нашым сайце.


🎉 Сёння народзіны святкуе яшчэ і сябра Беларускага ПЭНа Юля Цімафеева!

Юля Цімафеева – беларуская паэтка і перакладчыца. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ і магістратуру філалагічнага факультэта БДУ. Адна са стваральніц інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Аўтарка трох кніг паэзіі. Яе вершы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў паэтычных анталогіях, выходзілі асобнымі зборнікамі ў Польшчы і Германіі. Яе напісаны па-ангельску дзённік паўсядзённага жыцця ў пратэстным Мінску быў апублікаваны ў Швецыі, Германіі і Літве. Перакладае паэзію з англійскай і іншых моў, а таксама дзіцячую літаратуру з нарвежскай. Уладальніца прэміі Карласа Шэрмана за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна.

З Днём народзінаў! ❤️

🟠 Слухаць вершы Юлі ў аўтарскім выкананні ў Аўдыятэцы ПЭНа;

🟠 Слухаць падкаст Litradio «Адкуль бяруцца кнігі»;

🟠 Чытаць інтэрв'ю Юлі Цімафеевай з серыі гутарак, прысвечаных Перакладчыцкай майстэрні.

📸 Фота: facebook Юлі Цімафеевай


🎊 Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Вольга Шпарага!

Вольга Шпарага – беларуская даследчыца і выкладчыца. Вывучала філасофію ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Рурскім універсітэце г. Бохума. Кандыдатка філасофскіх навук.

Аўтарка 3 кніг і сускладальніца 7 калектыўных манаграфій. Яе трэцяя кніга «У рэвалюцыі жаночы твар: выпадак Беларусі» выйшла ў чэрвені 2021 года ў нямецкім выдавецтве Suhrkamp і стала бэстсэлерам. За гэтую кнігу Вольга атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча.

Шчыра віншуем Вольгу з народзінамі! ❤️

🔴 Слухаць аўдыякнігу «У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі», створаную Вольгай Падгайскай,тэкст чытае Крысціна Дробыш;

🔴 Глядзець інтэрв'ю Вольгі ютуб-каналу «жыццё-маліна»:

🔴 Чытаць інтэрв’ю budzma.org з нагоды атрымання «Прэміі Вальтэра за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў».

📸 Фота: Артурас Морозовас, LRT.lt


Пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Яўсеева, маці Лявона Вольскага.

Беларускі ПЭН выказвае шчырыя спачуванні нашаму сябру і яго сям'і з нагоды цяжкай страты.

Святлана Яўсеева нарадзілася ў 1932 годзе ў сям’і вайскоўца, атрымала адукацыю ў Ташкенцкім педагагічным інстытуце і Літаратурным інстытуце імя Горкага. У 1962 годзе выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск.

Аўтарка кніг «Жанчына пад яблыняй» (1962), «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Эўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988).

Святлана перакладала на рускую мову вершы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Анатоля Вярцінскага, Нэлі Тулупавай і іншых.

❤️ Няхай светлая памяць пра яе заўсёды жыве ў сэрцах блізкіх ёй людзей.


🎊 Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Святлана Курс!

Святлана Курс – беларуская пісьменніца, перакладчыца, рэдактарка, журналістка. Нарадзілася ў вёсцы Загалле на Любаншчыне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў «Нашай Ніве» і «Еўрарадыё». Была галоўнай рэдактаркай часопіса Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек». Пісала для розных беларускіх выданняў.

Пад псеўданімам Ева Вежнавец выдала дзве кнігі – «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю была ўганараваная прэміяй Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

Шчыра віншуем Святлану з народзінамі! ❤️

🟣 Глядзець ітэрв'ю Святланы для ютуб-канала ТОК | TALK;

🟣 Слухаць падкаст са Святланай на Litradio;

🟣 Чытаць эсэ Святланы для праекта dekoder аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, – сваю будучыню.

📸 Фота: Anastasia April


🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.

📍 Стэндап-коміка Вячаслава (Славу) Камісаранку асудзілі завочна на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму

📍 Пачаўся суд паводле крымінальнай справы шоўмена і стэндап-коміка Сцяпана Манкевіча

📍 Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйнай скаргі друкара Алега Сычова

📍 Журналіста і паэта Дзяніса Івашына змясцілі ў штрафны ізалятар у турме № 8

📍 У мінскіх школах забаранілі Санта-Клауса, «Jingle Bells» і іншыя песні на англійскай мове

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖


☄️ Тры дні да дэдлайну: падаць заяўку на ўдзел у Перакладчыцкай майстэрні можна да 6 студзеня!

Вагаецеся, ці трэба вам падавацца? Чытайце, як прайшоў папярэдні сезон майстэрні, у нашым артыкуле. А цікавыя водгукі з яго – у картках 😊

Як далучыцца?

👉 Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую форму.
✅ Дашліце тэкст перакладу (або некалькі) і зыходны тэкст, з якога вы перакладалі, і матывацыйны ліст.
🤓 Дэталі тут.
⏰ Дэдлайн – 6 студзеня 2025 года (уключна).

Удзел у майстэрні бясплатны, дзеля бяспекі можна ўдзельнічаць пад псеўданімам.

Звяртаем увагу, што Instagram-старонка Беларускага ПЭНа і сацсеткі Андрэя Хадановіча прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – калі ласка, будзьце асцярожныя ў распаўсюдзе інфармацыі пра майстэрню.


Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці

Беларускі ПЭН супольна з іншымі праваабарончымі і культурніцкімі арганізацыямі падрыхтаваў заяву з нагоды шэрагу актаў вандалізму і праяў мовы варожасці, скіраваных супраць беларускай супольнасці, у Вільні ў 2024 годзе.

👉 Чытаць чалкам тэкст заявы на нашым сайце.
🖊 Падтрымаць заяву.

❗️ Мы заклікаем улады Літвы правесці дэталёвае расследаванне гэтых інцыдэнтаў, прыцягнуць вінаватых да адказнасці і гарантаваць бяспеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасці і паходжання. Мы звяртаемся таксама да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з просьбай звярнуць увагу на гэтую сітуацыю і падтрымаць намаганні ў супрацьдзеянні дыскрымінацыі і распальванні штучнай варожасці паміж беларусамі і літоўцамі.

Выказваем словы падтрымкі і салідарнасці непасрэдна пацярпелым арганізацыям. Мы заклікаем усіх да салідарнасці і супрацы ў барацьбе з праявамі нянавісці і нецярпімасці.



Показано 14 последних публикаций.