🔽Як юрыст з Полацка змяніў прафесію і стаў пераможцам конкурсу «Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера»
Палачанін Мікіта Ядрэўскі працуе на радзіме ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. З мінулага навучальнага года ён вядзе заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах.
За гэты час кіраўніцтва ўстановы ацаніла прафесійны патэнцыял маладога спецыяліста: сёлета Мікіту Уладзіміравічу даверылі яшчэ і пасаду педагога-арганізатара. Акрамя таго, ён са школьных гадоў выступае ў складзе народнага тэатра “Пілігрым”, другі год запар на канікулах уладкоўваецца выхавальнікам у дзіцячы аздараўленчы лагер “Чайка” Полацкага РЦДіМ, завочна вучыцца ў БДПУ. Дарэчы, па першай адукацыі мой суразмоўнік — юрыст, але ўсё ж аддаў перавагу педагагічнай дзейнасці. Нагодай для сустрэчы паслужыла ўпэўненая перамога прадстаўніка Віцебшчыны ў фінале рэспубліканскага конкурсу “Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера”, які завяршыўся ў НДЦ “Зубраня”.