📰
Новыя гандлёвыя пошліны ЗША нэґатыўна адабʼюцца на гульнявой індустрыіАсацыяцыя вытворцаў ПЗ і гульняў — Entertainment Software Association (ESA), сурʼёзна
занепакоена магчымымі складанасьцямі, якія могуць узьнікнуць у гульнявой індустрыі, з-за новых пошлін ЗША.
Размова ідзе пра пошліны на імпарт, якія ўвёў прэзыдэнт Дональд Трамп. Яны закранулі амаль усе краіны ў той ці іншай меры.
Для Кітая, Віетнама й Японіі, напрыклад, памеры пошлін склалі 54%, 46% і 24% адпаведна.
Старэйшы віцэ-прэзыдэнт ESA Обры Кўін мяркуе, што ўсё гэта нэґатыўна адабʼецца на становішчы ПЗ і кансоляў – бо большая частка дэталяў для плятформаў прывозяць зь іншых краін.
У тэорыі, зараз, той ці іншы прадукт будзе трапляць адразу пад некалькі пошлін, што нэґатыўна адабʼецца на коштах. Да таго ж сытуацыя можа пагоршыцца, бо іншыя краіны могуць увесьці ўласныя пошліны на тавары з ЗША.
Першыя "званочкі" праблем ужо прыкметныя. Да прыкладу, раней была анансавана Nintendo Switch 2, чый мінімальны кошт складае 450$ (што моцна абурыла гульцоў), аднак, такімі тэмпамі, неўзабаве, кошт можа вырасьці ізноў! Акрамя гэтага, паводле
дадзеных выданьня The Verge, менавіта новыя пошліны сталі прычынай пераносу перадзаказаў кансоляў у ЗША на нявызначаны тэрмін!