Сёння допіс будзе тычыцца не зусім перакладу, але будзе вельмі карысна для праверкі правапісу беларускай мовы. Магу з упэўненасцю сцвярджаць, што гэта самая прагрэсіўная сістэма праверкі правапісу для беларускай мовы на сённяшні дзень. Пачнём...
Спачатку ўсталёўваем
LibreOffice для вашай АС. Даступна для
Linux, Windows, MacOS.Запускаем
LibreOffice і выбіраем укладку
Tools->Options. Адкрыецца акно ў якім неабходна выбраць злева
Languages and Locales-> Language Tool Server. Справа ставім птушачку
Enable Language Tool Server і прапісваем Base URL:
https://api.languagetool.org/v2. Націскаем Apply і OK. Закрываем акно з параметрамі і адкрываем яго паўторна. Выбіраем злева
Languages and Locales -> Writing Aids. Справа здымаем птушку з назвай
Hunspell і ставім птушку
Language Tool Remote Grammar Checker. Націскаем
Apply і
OK. Перазапускаем праграму і спрабуем увесці беларускі тэкст. Цяпер можна правяраць нават правапіс літар у/ў, а таксама задзейнічаць іншыя моўныя правілы. На вялікі жаль для беларускай мовы іх вельмі мала.
Артыкул са здымкамі экрана:
https://languagetool.org/insights/post/product-libreoffice/ (на англійскай мове).