Вожыкі - памагатыя паразытолагаў? Або вожыка-гадзіна 🦔🕷
• Вожыкі, як вядома, вялікую частку часу праводзяць у траве, таму лёгка зьбіраюць на сваім целе кляшчоў. Аднак з-за голак на вожыку корміцца звычайна больш гэтых казурак, чым на нейкай іншай жывёле. Ігольчастым покрывам вожык, як шчоткай, зьбірае ўсіх кляшчоў з травінак. Гэта «шчотка», якая павінна бараніць вожыка, на справе добра бароніць павукападобных, бо пазбавіцца паразытаў, што прысмакталіся да ягонага цела паміж голкамі, вожык ня можа.
• Часта за вясну адзін вожык корміць на сабе тысячы кляшчоў і гэта прыкмецілі навукоўцы. Паразытолагі сталі выкарыстоўваць вожыкаў для колькаснага ўліку крывасмокаў у прыродных крыніцах энцэфаліту. Для гэтага нават была створана адмысловая адзінка ўліку, якая завецца «вожыка-гадзіна». Яна служыць для вымярэння ліку кляшчоў, сабраных вожыкам на сабе за адну гадзіну прабегу па асяродзьдзі распаўсюду захворваньня