Завочнае судзілішча над стваральнікам нашага праэкту "Мая краіна Беларусь" пачнецца 26 лютага
Рэжым абвінаваціў Сяргея Бяспалава ў шэрагу палітычных крымінальных артыкулаў: ад абразы Лукашэнка, да змовы з мэтай захопу ўлады. Усяго блогеру выстаўлена 10 артыкулаў крымінальнага кодэксу.
Таксама, карныя органы палічылі, што Сяргей нанёс дзяржаве шкоду блізка 10 мільёнаў даляраў.
Судзілішча прызначана на 26 лютага. Справу ў Менскім абласным судзе будзе разглядаць Аляксандр Рыбакоў.