12 чэрвеня 1896 пад Лідай нарадзіўся Барыс Скосыраў (1896—1989). Наш суайчыннік быў адным з апошніх прадстаўнікоў еўрапейскіх рамантычных авантурыстаў. На працягу дзевяці дзён на цалкам законных падставах ён быў каралём маленькай дзяржавы ў Пірэнеях 🇦🇩. І страціў гэты тытул, здаецца, зусім выпадкова.