Репост из: Беларускi крызiсны цэнтр у Львове
Дзякуй за давер беларускім добраахвотнікам, байцам Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса!
Сёння нам у музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" быў перададзены помнік беларускаму герою, "Герою Украіны" Міхасю Жызнеўскаму.
Нагадваем, што помнік быў знесены ў Кіеве ў 2023 годзе і знойдзены беларускімі добраахвотнікамі батальёна «Тэрор». Увесь гэты час ён знаходзіўся ў іх на захоўванні і зараз яны прынялі рашэнне яго перадаць нам у музей.
Музей гэта не тое месца, дзе павінен стаяць помнік Герою, але ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, для нас гэта вялікі гонар.
Мы спадзяемся, што помнік у бліжэйшы час зойме сваё дастойнае месца і нашы экспанаты прысвечаныя сучасным нацыянальным беларускім Героям, тым хто аддаў свае жыцці ва Украіне ў барацьбе з расійскай імперыяй будуць перавезены ў Нацыянальны музей свабоднай, незалежнай Беларусі.
Праз некалькі дзён помнік Героя будзе ўжо ў Львове і ў музеі "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" з'явіцца яшчэ адзін экспанат.
Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!