🏒 КАЛЯЧОНАК У НХЛ: БЕЗ ГУЛЬНЯЎ, АЛЕ З ХАРАКТАРАМ 🏒
Апошнія гады, калі гаворка ідзе пра беларускіх хакеістаў у НХЛ, найперш згадваюцца Ягор Шаранговіч з “Калгары” і Аляксей Протас з “Вашынгтона”. Асабліва вылучаецца апошні: ён стаў другім бамбардзірам сваёй каманды, якая лідзіруе ў лізе. Але ў НХЛ фактычна засталося толькі два беларускія гульцы – Шаранговіч і Протас, бо Каласаў быў адпраўлены ў АХЛ, а Калячонак пакуль не замацаваўся на элітным узроўні.
На афіцыйным сайце БФСС выйшаў новы аўтарскі матэрыял ад блогера Валянціна Гольштэйна пра абаронцу Уладзіслава Калячонка.
У артыкуле: 🔸Пераход у “Юту” і няпросты пачатак сезона
🔸Спад у гульнявым часе і ракавая памылка
🔸Бюракратычная праблема: чаму Калячонак не гуляе нават у АХЛ
🔸Працавітасць, якая ўражвае
Чытайце па спасылцы: 🔗
https://bssf.eu/blog/kalyachonak-u-nhl-bez-gulnyau-ale-z-haraktaram/