⚡ Дапамажы падлічыць белых буслоў!
2024 – год глабальных улікаў белага бусла ва ўсіх краінах, дзе ён гняздуецца.
У Беларусі нацыянальны перапіс белых буслоў каардынуе НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Такія ўлікі праходзяць раз у 10 гадоў. Падчас мінулых улікаў у 2014 годзе ў нас налічылі 22,5 тысячы белых буслоў, гэта каля 8% яго сусветнай папуляцыі.
Рэгулярныя падлікі гняздуючых птушак дапамагаюць адсочваць змены ў іх папуляцыях на лакальным і глабальным узроўнях.
👉 Улікі лепш за ўсё праводзіць у чэрвені-ліпені, калі можна ацаніць, наколькі паспяхова загнездавалася пара буслоў, а таксама па магчымасці падлічыць колькасць буслянят.
❓ Што трэба рабіць?
✅ Спампуй анкету. У ёй табліца для запаўнення, а таксама падрабязная інструкцыя, як праводзіць улікі і запаўняць табліцу.
✅ Дашлі запоўненую анкету арганізатарам любым зручным спосабам:
▪️ поштай па адрасе: “Улікі буслоў”, ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах”, вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск
▪️ на e-mail: busel2024belarus@gmail.com (па гэтаму ж адрасу можна атрымаць і кансультацыю).
Далучайся да перапісу! Падлічым, наколькі змянілася колькасць буслоў за 10 гадоў.
Дзякуем за фота Марыне Дзенясюк.