Дзікая прырода побач


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Природа


ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Природа
Статистика
Фильтр публикаций


У Беларусі асабліва старэйшым пакаленням відавочна змена клімату: мяккія і маласнежныя зімы сталі нормай, а моцныя маразы – рэдкасцю. Некаторыя расліны квітнеюць амаль кожную восень, хваёвыя лясы пад пагрозай знікнення.

❓ Як глабальнае пацяпленне ўплывае на беларускую флору? Колькі інвазіўных відаў раслін знайшлі батанікі?

👉 Smartpress распытаў Дзмітрыя Грумо, дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Чытай інтэрв’ю тут.

Фота з Freepik

#зменыклімату #інвазіўныявіды #чужародныявіды


Дзікія ізгоі

Насельніцтва планеты расце, а з імі і плошча сельскагаспадарчых угоддзяў, колькасць свойскіх жывёл, таму штогод асвойваюцца новыя тэрыторыі і акваторыі дзікай прыроды, дадайце яшчэ ўплыў палявання і рыбалоўства.

📉 Па дадзеных WWF за 50 гадоў (з 1970 па 2020) памер папуляцый дзікіх хрыбетных жывёл на планеце скараціўся ў сярэднім на 73%! 

Найбольш пацярпелі рэгіёны:

▪️ Лацінская Амерыка і Карыбскі басейн (–95%),
▪️ Афрыка (–76%),
▪️ Азіяцка-Ціхаакііянскі рэгіён (–60%).

❓ Што рабіць? Каб захаваць дзікую прыроду, трэба:

✅ пакінуць палову ці траціну Зямлі для дзікай прыроды,
✅ зменшыць колькасць свойскай жывёлы.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Прыляцелі палявыя жаўрукі!

🐦 Яны прылятаюць аднымі з першых, на захадзе краіны звычайна ўжо ў канцы лютага, і адразу апавяшчаюць аб сваім прылёце гучнымі спевамі.

🎶 Гармоны захлынаюць птушак і яны пяюць нават над гарадамі падчас пралёту. У сакавіку слухай уважліва неба, калі ідзеш на працу або выходзь з офіса ў перапынак.

Спевы жаўрукоў можна пачуць амаль да сярэдзіны ліпеня, бо яны не спыняюцца на адной кладцы.

Не ўпусці магчымасць атрымаць асалоду ад песні гэтага вестуна вясны! ❤️

Дзякуем за відэа Дзмітрыю Астапковічу, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак

967 1 18 1 92

Пад Нясвіжам прачнуўся першы суслік!

📆 7-га сакавіка ў Нясвіжскім раёне ўпершыню гэтай вясной пасля зімняй спячкі назіраўся рабы суслік. Вельмі худы звярок з прагнасцю накінуўся на скупую траву. У кожнага сусліка на зіму асобная норка. На зіму ўваход ў яе запакоўваецца зямлёй. Вясной яны з гнязда выкопваюць новы выхад.

Назіраннем падзяліўся Сяргей Шакала на сваёй старонцы ў Facebook.

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Тры апошнія калоніі суслікаў ахоўваюцца дзяржавай, зацікаўленымі арганізацыямі і энтузіястамі.

📷 Дзякуем за фота Сяргею Шакалу.

1k 1 24 5 103

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


У Дзікім клубе ў нас шмат цікавостак: арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі рэгулярна запісвае і дзеліцца ў закрытым чаце відэанататкамі сваіх палявых назіранняў. 😍 Далучайцеся, там шмат такога кантэнту!

А ўжо 11 сакавіка ў Мінску пройдзе Дзікі аўторак для клубаўцаў: разбяромся, як адрозніваць нашых чаек.


Хто з птушак ужо вярнуўся ў Беларусь?

🐦 Пад Брэстам ужо адзначаны першыя бакасы, кнігаўкі (чибисы) і залацістыя сеўкі (золотистые ржанки). На Гарадзеншчыне, Брэстчыне, Міншчыне адзначаны чароды шэрых жураўлёў, шэрых і белалобых гусей, гусей-гуменніц.

Шпакі спяваюць у Брэсцкім, Бярозаўскім, Гродзенскім і Полацкім раёнах.

Вялікія галубы (вяхири) на Брэстчыне ўжо будуюць гнёзды.

Палявыя жаўрукі адзначаны як на поўдні, захадзе, так і ў цэнтры і на поўначы краіны.

❓ Каго больш за ўсіх чакаеш з выраю?

📷 На фота шэры журавель, Таццяна Навачук; белалобыя гусі, Таццяна Алешка; палявы жаўрук, Denis Dz; залацістая сеўка, Кацярына Хведанцэвіч; кнігаўка, Сяргей Аднавал; бакас, Віктар Рындзевіч; звычайны шпак, Кацярына Латышава; вялікі голуб, Кацярына Вараб’ёва.


Легендарная птушкарка – прыклад для кожнага чалавека

Фібі Снетсінгер – самая вядомая птушкарка ў свеце і першы чалавек, якая ўбачыла болей за 8000 відаў птушак і ў 1992 годзе трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

🐦 Птушкаваннем Фібі зацікавілася ва ўзросце 30 гадоў. Мэта ўбачыць як мага больш відаў птушак з’явілася ў 50 гадоў, пасля таго як у яе дыягнаставалі рак. Але замест бальнічнай палаты Фібі адправілася ў вандроўку за птушкамі на Аляску. Калі яна вярнулася, аказалася, што здароўе палепшылася.

🌍 Фібі вандравала па свеце 4 месяцы ў год, а ў астатні час рыхтавалася да экспедыцый. Яна аб’ездзіла 7 кантынентаў, была ў пустынях, балотах, джунглях, гарах, трапляла ў раёны з нестабільнымі палітычнымі ўмовамі, перажыла малярыю, згвалтаванне, узяцце ў заложнікі ў Эфіопіі, патэнцыйна смяротную аварыю на лодцы. Але гэта не падкасіла яе дух і страсць да птушкавання.

Хвароба ўваходзіла ў стадыю рэмісіі прыкладна раз у пяць гадоў, а потым ізноў здараўся рэцыдыў. Любоў да птушак прадоўжыла Фібі жыццё на 18 гадоў, а памерла яна падчас аўтакатастрофы на Мадагаскары ва ўзросце 68 год.

🕊️ Фібі дабілася неверагоднага поспеху ў птушкаванні, нягледзячы на тое, што ў той час гэтая сфера была пераважна мужчынскай. За жыццё яна ўбачыла і вызначыла 8398 відаў птушак.

Дарагія жанчыны, рабіце тое, што любіце, і ніколі не сумнявайцеся ў сваіх сілах! Са святам вас! ❤️

997 0 10 2 139

Хочаш навучыцца адрозніваць чаек?

Чайкі – гэта галаўны боль усіх птушкароў-пачаткоўцаў. Ім чайкі здаюцца блізнятамі ў аднолькавых футболках.

⚡ У наступны аўторак 11 сакавіка для сябраў “Дзікага клуба” пройдзе афлайн-сустрэча ў офісе кампаніі “Дзікая прырода” у Мінску. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі раскажа, на што глядзець, каб вызначыць, што за чайка перад табой.

На сустрэчы цябе чакае прыемная гутарка за кубкам гарбаты ў коле аднадумцаў і шмат гумару – з чайкамі без яго ніяк. 😅

Далучайся да Дзікага клуба. Такія сустрэчы будуць рэгулярнымі. 🤗

Чакаем цябе, будзе ўтульна і весела!

А галоўнае, што прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды. ❤️

Аўтар малюнка CactusCat42.

#птушкажарт


Жыццё на гнёздах анлайн!

Лаві падборку трансляцый і сачы за гнездаваннем птушак з розных куткоў Зямлі.

1️⃣ Сям’я сіпух у Ізраілі ўжо гадуе птушанят.

2️⃣ Паўночны каралеўскі альбатрос у Новай Зеландыі. Першы сезон гнездавання пары, якая адклала сваё яйка ў мінулым лістападзе.

3️⃣ Гняздо белагаловых арланаў Габрыэль і Бо ў Флорыдзе. Птушкі ўжо гадуюць птушаня.

4️⃣ Штучнае гняздоўе сокалаў-падарожнікаў у Індыяне. Птушкі гняздуюцца тут ужо больш за два дзесяцігоддзі. У гэтым сезоне пара яшчэ не адклала яйкі.

5️⃣ Чырванахвостыя канюхі гняздуюцца над спартыўным полем Карнельскага ўніверсітэта з 2012 года. Зараз птушкі ўпрыгожваюць сваё гняздо перад адкладкай яек.

6️⃣ Трансляцыя з гнязда пугачоў Боні і Клайда. Салодкая парачка гняздуецца ўжо чацвёрты сезон. Самачка ўжо сядзіць на яйках.

Зычым усім паспяховага гнездавання!

❓ Назіраеш за птушкамі анлайн? Якія ў цябе ўлюбёныя трансляцыі? 🤗

На скрыншоце з трансляцыі сям'я сіпух.


Як мёртвая драўніна дае лесу новае жыццё

🌲 Паваленыя дрэвы, карчагі, трухлявыя пні – гэта не смецце, а натуральнае ўгнаенне лесу. Калі дрэва памірае, яно пачынае раскладацца з дапамогай грыбоў, бактэрый і насякомых. Яны перарабляюць драўніну і пераўтвараюць яе ў мінералы, якія трапляюць у глебу.

💧 Мёртвая драўніна накоплівае вільгаць, як губка, і паступова аддае яе ў глебу. Гэта абараняе расліны ў засушлівыя перыяды. Яна не падтрымлівае агонь!

Пакідаючы мёртвую драўніну на месцы, мы садзейнічаем захаванню і ўзнаўленню лясоў. 💚

📷 Дзякуем за фота Вадзіму Пракапчуку.


🪲 Обзор фауны жуков-землероев

❓ Как много тайн хранят эти крупные рогатые жуки в глубинах земли, вплоть до формаций среднего плейстоцена?

Об их связи с мамонтовой фауной и панцирными клещами, с Чернобыльской катастрофой и военно-воздушными силами США, с гельминтами крупного рогатого скота, образовательным процессом в Японии и другая зоологическая, биогеогафическая Санта-Барбара...

📅 Ждем всех интересующихся зоологией и биогеографией 6 марта в 16:30

📍 Адрес: Минск, ул. Академическая, 27, 2-й этаж, ком. 126 (актовый зал Института генетики и цитологии).

Вход свободный. Не пропустите! 🪲

@kafedrafizgeo


Часам вялікія грыцукі застаюцца пасля зімоўкі ў Афрыцы. Ведаеш, чаму?

👍 Вялікія грыцукі (большие веретенники) пачынаюць размнажацца ва ўзросце двух гадоў. Другое лета яны могуць праводзіць на месцах зімоўкі або побач з імі: усё адно гнездавацца ім пакуль не трэба.

💌 Сёння ў Беларусі выходзяць паштовыя маркі з вялікім грыцуком – не прапусці!

Птушка года: факт № 5 з 10

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт


Птушка года на паштовых марках!

👍 Заўтра, 4 сакавіка, у Беларусі выходзяць маркі з вялікім грыцуком.

⚡ І толькі заўтра на галоўным паштамце краіны ты зможаш пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня спецыяльным штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі заўтра.

Да выпуску падрыхтаваныя і прыгожыя карткі. Калі на іх у гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

💌 Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі картку сябру! Намінал N на марцы дазваляе адаслаць паштовую картку за межы Беларусі.

Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін з дызайнеркай Марынай Крэзо.

#птушка2025года


💚 Сёння Сусветны дзень дзікай прыроды!

Многія беларусы хочуць дапамагчы дзікай прыродзе, але не ведаюць як. А мы раскажам!

Сёлета мы плануем працягваць акцыю “Народны маніторынг” па маніторынгу захаванасці біятопаў чырванакніжных відаў сіламі валанцёраў. Будзем запрашаць жадаючых далучыцца. 🤗

Не пераключайся: падрабязнасці будуць тут.

Stay tuned to the wild! 🦡

📷 На фота Аляксандра Вінчэўскага след барсука на рыбгасе Волма.


Сычы-электрыкі асвоілі трансфарматарныя будкі

#Дзікіфакт: Сыч-сіпель  (домовый сыч) часта для гнездавання абірае адтуліны ў плітах перакрыцця трансфарматараў на фермах, як гэтая мілая пара на фота. Чаму? Бо ў іх зручны дыяметр і даўжыня, і побач нямала грызуноў і смачных жукоў! Гэта сапраўдны птушыны фастфуд, які дазваляе птушкам не адлятаць далёка ад гнязда падчас вырошчвання сычанятаў.

🦉 Дзеткі, якія выраслі ў такіх плітах, потым шукаюць падобныя для сваёй сям’і. На жаль, найчасцей адтуліны пліт чамусьці заліваюцца бетонам, каб там ніхто не гнездаваў. Таму колькасць сычоў стабільна невысокая. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

📷 Дзякуем Віталю Некрашэвічу за цудоўнае фота, чат “Птушкі з фотастужкі”!

1.4k 2 12 1 110

🐦☀️ Прывітанне, вясна! Чакаем сонейка і вяртання пералётных птушак!

📷 Дзякуем за фота сіняй сініцы Кацярыне Фацеевай, чат "Птушкі з фотастужкі"


Ты ж ведаеш, што абанемент у “Дзікі клуб” на гэты год можна падарыць блізкаму?

🎁 Хоць на 8 сакавіка, хоць на дзень нараджэння, хоць без нагоды. Гэты падарунак – пра каштоўнасці, якія вы падзяляеце. Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

👉 У "Дзікім клубе" настаў той самы момант, калі клубаўцы збіраюць тэмы для закрытых анлайн-лекцый аб дзікай прыродзе на ўвесь 2025 год! Прапановы збіраем да 4 сакавіка. Калі ты ўступіш у клуб цяпер, зможаш прапанаваць тэму, якая цікава менавіта табе, а потым прагаласаваць за яе і іншыя тэмы, якія табе спадабаюцца.

Сёлета будзе не менш за восем эксклюзіўных лекцый. Падчас іх ты можаш задаць пытанні спікеру, а калі не зможаш прысутнічаць анлайн — не праблема, запісы будуць даступныя.

Далучайся! 🤗


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У сярэдзіне лютага нашы вяртлявыя чаротаўкі (вертлявые камышовки) выправіліся з Афрыкі на Радзіму. Да родных балот – 7000-8000 км, і яны дабяруцца туды толькі ў канцы красавіка.

🌍 Вось такую візуалізацыю зрабілі арнітолагі з Міжнароднай групы па захаванні вяртлявай чаротаўкі на аснове дадзеных геалакатараў, прымацаваных на птушках. Жоўтыя кропкі на карце – вяртлявыя чаротаўкі з беларускага заказніка “Сэрвач”, а чырвоныя – з літоўскага запаведніка “Кліошай”.

Высветлілі, што нашыя і літоўскія вяртляўкі зімуюць у Малі. Папярэдняе даследаванне паказала, што чаротаўкі з паўднёвай Беларусі і цэнтральнай Украіны таксама зімуюць у Малі.

🐦 Падчас даследавання былі і незвычайныя назіранні. Адна з літоўскіх птушак у канцы ліпеня пераляцела на беларускае балота Сэрвач, пераадолеўшы 400 км. Там яна патусіла 10 дзён, потым вярнулася ў Літву і адтуль ужо, як і іншыя, выправілася ў Афрыку.

Яшчэ адна вяртлявая чаротаўка з Літвы абрала незвычайны маршрут. Яна абляцела Атласкія горы з усходу, без прыпынкаў перасекла Сахару і асела ў Нігерыі, за 1000 км на ўсход ад астатніх вяртлявак з геалакатарамі. Тым жа маршрутам яна вярнулася потым на месца гнездавання.

#ДзікіФакт Вяртлявая чаротаўка – вельмі рэдкая птушка, і ёй пагражае глабальнае знікненне. Менавіта на беларускіх асаковых балотах гняздуецца каля 40% глабальнай папуляцыі гэтага віду, але колькасць іх зніжаецца праз зарастанне балотаў трыснягом і вербалозам.

📷 Дзякуем за фота вяртлявай чаротаўкі Юрыю Янкевічу.


Колькі дзён вясной грыцук чакае свайго партнёра?

👍 Вялікія грыцукі з адной пары зімуюць у розных месцах-курортах. Але вясной, вярнуўшыся з выраю, яны заўсёды шукаюць/чакаюць свайго леташняга партнёра, аднак не больш за тры дні. Інакш ствараецца новая пара.

Птушка года: факт № 4 з 10

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт

Показано 20 последних публикаций.