Vyjavy Pustečy


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Картинки и фото


aničoha śviatoha

Štotydniovaja rubryka z ilustracyjami ad niejrasietak:
#niejrapaniadziełak
Dopisy ad redakcyi:
#redakcyja
Kino pa-biełarusku:
#kino
Suviaź:
vyjavypustecy@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций




знічка ўпадзе
і сканае ў вадзе
больш анікуды
нас не вядзе

чуеш ці не?
знічка ўпадзе
больш анікуды
не давядзе

у нашым святле
схаваем яе
заблукаем у рэштках
саміх сябе

чуеш ці не?
схаваем яе
заблукаем
у рэштках
саміх сябе

нястача вады
запаляе агні
нястача святла
пячэ дабяла

чуеш ці не?
нястача вады
чуеш ці не?
пячэ дабяла

чуеш ці не
ведаю ўжо
не заб'ецца ніколі ўжо сэрца маё

чуеш ці не
больш я не на зямлі
з балотаў мой голас да ўсіх данясі

На паверхні балота растуць хмызнякі: верас, багун і іншыя расліны, якія вельмі добра гараць, бо насычаныя вялікай колькасцю эфірнага алею. Вецер хутка гоніць полымя па паверхні, плотны і едкі дым засцілае ўсё навокал: калі не атрымалася спыніць распаўсюд агню ў пачатку пажара, далей зрабіць гэта немагчыма.

гары, мая ельня, выпарайся жыўцом,
па табе застанецца толькі фантом
выпарайся жыўцом, гары, мая ельня,
мы з табою ніколі не змеркнем

мы з табою ўзляцім нібы зорка
абалонка мая — абалонка твая
мы асвецім нябёсы на золку
гэта зорка Венера ўзышла


Vitajem! Siońnia u nas premjera novaha treku!

Słovy napisaŭ Arciom
Muzyka j vykanańnie ADOMI&ALEXSAP
Vokładku namalavaŭ Nine Ravens Cemetery




Репост из: Чароўны Гай
Ахтунг! Аголеная натура!🥵

Трэйд з @orewua18


Репост из: Галасы з-за вярбы
Калыханка Баста з 5 главы:

Як дзіўна бачыць смертных ззянне,
І потым гаснуць з дня ў дзень.
Знаць, што душа палае ярка,
А вецер узвеем унясе.
Ах, як бы свой агонь аддаць!
Што можа тваё мільгаценне прадказаць?






Репост из: Piśmienica, jakaja maryć
#верш

Не кладзіцеся да ложку,
Выкруцяць вам рукі-ногі,
Заштурхаюць да трывогі,
Думкі, думачкі, думокі...

Не хадзіце па начам,
Станеце ежаю крумкача.
Задзяўбаюць вашы мозгі,
Думкі, думачкі, думокі...






Таму ты не ўчуеш мой крык
Праз глуха зацятыя зубы,
Як восені сонечны смык
Пачне скрыпкі часу галубіць…

#Алесь_Звонак

















Показано 20 последних публикаций.