«Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса
Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы беларуская лідарка правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю
Вынікамі сустрэчы сталі:
📌 Вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году.
📌 Прадастаўленне беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў
📌 Спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў.
Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз. «Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», – падкрэсліла Ціханоўская.