«Мова, культура – гэта тое, чаму я вучуся нанова»У вялікай размове з «Еўрарадыё» Святлана Ціханоўская падзялілася тым, як адчувае сваю беларускасць.
«Памятаю, што яшчэ ў 2020, 2021, нават у 2022 годзе была спрэчка ўнутры мяне. Я была яшчэ такім, «савецкім» беларускім чалавекам. Але потым ты пачынаеш станавіцца часткай нацыі і разумееш, з чаго яна складаецца. І разумееш, якую сілу мае мова. Усё пераварочваецца ад таго, што ты дасягнуў нейкай іншай ступені разумення сябе – разумення сябе як часткі чагосьці большага, як часткі народа. Але мова, культура – гэта тое, чаму я вучуся нанова, і мне вельмі падабаецца гэтаму вучыцца. Мне вельмі падабаецца гэтае новае адчуванне».
Акрамя таго, падчас інтэрв'ю Ціханоўская паразмаўляла пра змену лідараў у беларускай палітыцы, дасягненні і памылкі за 4 гады, а таксама распавяла пра ўражанні ад 2024 і чаканні ад 2025.
Паглядзець размову цалкам можна па спасылцы.