Репост из: НАВУМЧЫК
У ПЕРШЫ Ж ДЗЕНЬ. 19 верасьня 1991 Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і герб «Пагоня» атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў. Гэтага статусу іх пазбавілі праз зьбіцьцё дэпутатаў у залі парлямэнта (што па законах нават рэжыму ёсьць тэрарыстычны акт) і неканстытуцыйны, махлярскі рэфэрэндум. І першае, што мусіць зрабіць новая ўлада – аднавіць дэ-факта дзяржаўны статус сымбаляў, якія натхнялі пакаленьні беларускіх патрыётаў і натхняюць нас сёньня. Проста ў першы ж дзень. Інакш гэтая ўлада будзе якая заўгодна, але – не беларуская. Жыве Беларусь!