Ішла Каляда.
25 сьнежня 1980 году ў Менску, у краіне бяз п’янага, а таксама і безь цьвярозага раства, пасярэдзіне пяцігодкі і сацыялізму некалькі дзясяткаў маладых беларусаў зладзілі першае ў гісторыі БССР публічнае калядаваньне. Ня дома і ня ў лесе, а проста пасярод вялікага савецкага горада-героя яны прайшлі па Ленінскім праспэкце, павярнулі на Карла Маркса, дзе да іх выйшаў Караткевіч... Што, ясная рэч, не выпадкова, бо цягам дзесяцігодзьдзяў кожная ягоная кніга набліжала гэтую падзею, як магла, дый наагул ён — самы калядны з савецкіх бязбожных пісьменьнікаў: па атмасфэры, па значэньні, па асьвятленьні, якое ўключалася ў ягоных тэкстах нават у самыя прыцемкі... Далей была Цэнтральная плошча, а канцавым пунктам калядоўнікаў зрабіўся мастакоўскі дом на Сурганава.
Калядоўнікаў пад зоркаю, ды ня той, некалькі разоў спрабавала затрымаць міліцыя. Але савецкія міліцыянты не былі спэцыяльна навучаныя супрацьстаяць такому віду тэрарызму, як калядаваньне. Не хапала спэцсродкаў: промняў цара Ірада, ільвоў, клетак, драўляных крыжоў і нэронавых тогаў. Таму нікога не затрымалі.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ішла каляда
🎅 Супер Мова віншуе вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!
⏸ Глядзіце, слухайце і сьпявайце калядныя песьні — Шчодры вечар з Гаманінай
#мова @supermova #каляндар #каляды #менск #калядаваньне