Фильтр публикаций


Нудою выгнаны з пакою, я блукаў па бульвары: студзеньскае надвор’е, халодны вецер, памжа, туман. А там — дзіўнае відовішча: вырваўшыся зь цёмнае прышласьці, пад імжою а ў гразі, серадня паказалася сьцень.

З Тэафіля Гацье, вольны аматарскі пераклад.


неўкладушкі — нежеление укладываться спать 🤠🕺

неўстаюшкі — нежелание вставать 🥱🦥

Сяньні ніўкладушкі, а заўтра ніўстаюшкі. Запрудзьдзе, Сенненшчына, Ксл. (1927)


ЦЯПЛЯПҐРАФІКА

— прыдумаў зара‘ слова. цяпляпґрафіка гэта як тыпаґрафіка, але абыяцкая. прыкладам, калі і шрыфт благі, і набралі блага, і блёкі на фармаце закампанавалі абы як; калі відаць, што аўтар ня ведае крытэраў якасьці работы зь літарамі і со.

☣️


Камара цяжкі з дубу ўпадак
1726—1739

Стукнуло, грукнуло ў лесе
Шчэ ж нам нового прынесе?
Упау комарэц з дуба
Шукаючы Голуба.

Упау на корэнішчэ,
Стоук собе коленішчэ.
Да прылятэла там Муха
До Комарового уха

Гукаючы яму: Мілы Камару,
Жаль мэнэ тэбе нэ помалу,
Што для того Голуба
Упау з тоустого Дуба.

Тая села роговаты,
Гдэ бы Камара зховаты.
Захавай мэнэ у полі
Пры зелёнэй Ролі

Натыкай мэнэ Стрыламі
З острымі жэлязцамі
Самопал палажы пры боку,
Машна, рэзак нехай на оку.

Калі прыдут казакі
Хорошые юнакі
Будут камара плакаты
І горко жаловаты.

Да й запішы на могіле
Ку векопомной хвіле:
Тут лежыт комарышчэ
Хорошое юначышчэ.

Нехай кажды ведает,
Гдэ камар спачывает.

Дамінік Рудніцкі, нар. 1676, пам. 1739.
(мажліва, што вершы Рудніцкага — публікацыя народных твораў)

Пераклад з польскае лацінкі ў беларускую кірыліцу аматарскі, арыгінал — у камэнтарох.


Беларуская мова часоў Рэчы Паспалітае?


машурга — блёстки, мишура 🎄


⚡️ Абток Жаўлы — Паўночная Амэрыка
абток — рас. остров
жаўла — чарапаха

Абток Жаўлы (анг. Turtle Island) — гэтак называюць Паўночную «Амэрыку» карэнныя народы («індзейцы») у ЗША і Канадзе, а таксама і тамашнія экалягічныя актывістыя, бо такі назоў не ацяжараны каляніяльнымі канатацамі.


💎 брылянтовае

ліхтаваць
— чистить до блеска
зырэць — ярко светить, блестеть
брылянцістае
— блестящее как брильянт

блішчастае
— блестящее, блистательное
бліскучае — блестящее
бліскаць — мерцать
бліск — сияние

зьзяньне — сияние, великолепие, блистательность 🦚🪽


серадня — посреди дня 🌞
далоўе — низ (земля, пол)


хваля — ветер с дождем
гліца — весенний ветер
бурагон — сильный ветер с бурей 🌪
🌬 сівераць — ~обветривать, подвергать действию сíвера


🌙 месячнае — лунное

бледасьць — бледность
зьбяленьне — бледность

пелескавацца
— переливаться
пелеск — плеск, переливание света

мігцець — мерцать, сверкать
мігценьне


спагадлівасьць — compasion


равеньне а хваляваньне мора


работа — work
гарапашнасьць — toil
супачынак — leisure


Косаўшчына. ( Крыніца )


турзаць — сотрясать
у імне — во мне


вочы прасьвяжыць — пабыць на дварэ, на паветры. с. Мурожніца, Падзьвіньне. —— «Дыялектны Слоўнік» (2005) Ніны Гілевіч.


https://www.youtube.com/watch?v=RAuuVY__KQ0

шаноўная грамада, гэта лепшае, што чулі мае вушы за цэлы год, а мо й болей. ня маю ані беларускіх ані якіх іншых слоў, каб апісаць свой стан апошніх трох гадзін, я нават выйду з хаты прайдуся, бо мне трэба прадыхацца й галаву прасьвяжыць пасьля гэткай сустрэчы...


СУТНАСЬЦЬ

З 16-17стг. ужывалася слова «існасьць». «Сутнасьць» — даволі позны наватвор, што прыйшоў да нас, мусіць, з украінскае (дзе таксама позны наватвор).

Сьцісла:

сущность — існасьць
существо — істота
суть — іста
по сути — у існасьці
в сущности — з грунту, у ісьце
в отсутствии — бяз бытнасьці

отсутствие (человека) — нябытнасьць, бязбытнасьць, небыты, нястача

отсутствие (рэчы) — няма, немень, нястача

присутствие — ёсьць, бытнасьць, прытымбытнасьць, прытомнасьць

+

естество — іство


— Подле Юрася Пацюпы


даразуменьне — догадка, понятие (представление о чем-л.). Даразуменьня ня маю, хто-б гэта мог зрабіць. Нсл.

Показано 20 последних публикаций.