Сцежкі Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Сцежкі Беларусі (тропинки Беларуси).
Навіны вандровак, цікавыя месцы ў Беларусі, аўтарскія фота і не толькі. Па пытаннях і прапановах @turbel

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


#Слоўнічак

Першыя веснавыя краскі


Тэрыторыі гарадзішча старажытнага Менска (таго, што стаяў на рацэ Менка ў в. Гарадзішча) нададзеная 2 катэгорыя (помнік рэспубліканскага значэння) ў Дзяржаўным спісе гісторыка культурных каштоўнасцей (раней была 3 -- помнік мясцовага значэння).
А самае важнае - пастановай Міністэрствам культуры зацверджаная ахоўная зона гарадзішча і селішча. ахоўную зону распрацаваў археолаг Андрэй Вайцяховіч з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шматгадовы руплівы даследчык Менкі.
Цяпер чорным капальнікам прыдзецца нясоладка. калі раней кожны раз Інстытут гісторыі мусіў даваць даведку, што капальнік арудаваў на забароненай тэрыторыі, то цяпер кара будзе аўтаматычная. Таксама гэта азначае, што да помніка ўсталююць указальнікі ад кальцавой, будуць падтрымліваць тут парадак. Раней мясцовыя краязнашцы і актывісты пісалі звароты ў самыя розныя інстанцыі.
Крыніца: Gleb Menski

🏛 @scezki


Рукапісная мапа Полацка на 1785 г.

З найбольш цікавых аб'ектаў: Праваслаўны Богаяўленскі манастыр (А), езуіцкі манастыр (В) з калегіумам (J), Сафійскі сабор з базыльянскім манастыром (Е), каталіцкія дамініканскі (С) і францішканскі (D) манастыры, аптэка і "доктора", крамы, "каменной дом императора Петра Перваго квартира", шмат старых драўляных цэркваў і сінагог (ад якіх сёння нічога не засталося), даўнія могілкі (як на карце): уніяцкія, праваслаўныя, жыдоўскія, лютэранскія. Канал (33) ад Палаты да Дзвіны яшчэ аддзяляе стары і некалі ўмацаваны горад ад наваколля.

Каля старажытнай Сафіі - "профиансткий магазин", "смилителной дом для арестантов" і "лазарет", а вакол - астрог, батальённы лазарэт, "полицие и гауптвахт", квартал губернатарскага дома, дом генерал-гебернатара, дом віцэ-губернатара, каменданцкі дом, намесніцкае праўленне, казённыя палаты, губернскі гарадскі і магістрацкі дом, мытня, паставы дом, цэлы вялікі квартал для батальённых служакаў.

📍 @scezki


Репост из: aktahon
У Лепелі знявечылі гістарычны будынак чыгуначнага дэпо, узведзенага ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў традыцыйным для імперскай чыгункі цагляным варыянце эклектычнага стылю. Рэканструкцыя культурнай каштоўнасці пад будаўнічую краму «Депо» паказала ўсе «дасягненні» будаўнічнай галіны ў Беларусі: каб стварыць пляскаты (ЗОЧЭМ?) дах знішчаны верх шчыта, бакавая прыбудова або знішчана, або цалкам абшыта аражавым металпрофілем, прабіты праёмы, якія не адпавядаюць гістарычным аркам прыбудовы, каб абшыць асноўны аб'ём тым жа металпрофілем — збіты контрфорсы. Фактычна для агляду пакінуты толькі падрэзаны тарцавы фасад.

Ахоўнага статусу будынак не мае, з ім можна рабіць што заўгодна — што ў выніку і зрабілі.

#дэградацыя #Лепель #гістарычнаязабудова #непомнік


Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя
Гомельская праваслаўная епархія ў студзені гэтага года набыла на замежным аўкцыёне каштоўны царкоўны дакумент 17 ст. — пастаўную грамату. Цяпер рэліквія вернута ў Беларусь.

«Ён нам расказвае пра парафіяльнае жыццё ў XVII стагоддзі, пра храм, які не захаваўся да нашых дзён. Гэты храм знаходзіўся на тэрыторыі паркавай зоны. На тым месцы сёння стаіць Хрысцільны храм у гонар Іаана Хрысціцеля. Падчас раскопак там былі знойдзеныя рэшткі падмурка і абгарэлых бярвенняў ад гэтага драўлянага храма Нараджэння Божай Маці»


Помнік мітрапаліту Філарэту, першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі адкрылі 2 красавіка ў Слуцку. Помнік размешчаны каля храма прападобнага Паісія Святагорца.

Асвячэнне і адкрыццё помніка прайшло пры ўдзеле мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна.

Варта адзначыць, што ў красавіку 2022 г. помнік Філарэту таксама ўсталявалі каля Свята-Духава катэдральнага сабору ў Менску, а плошчы прылеглай да сабора, прысвоілі імя мітрапаліта Філарэта.

У вуліцу імя Мітрапаліта Філарэта перайменавалі частку вуліцы Крапоткіна ў Гомлі, адрэзак вуліцы Горкага ў Горадні, участак адной з цэнтральных вуліц Ліды (Ленінскай). Раней паведамлялі, што ў гонар Філарэта перамянуюць вуліцу Халтурына ў Берасьці.

Імя мітрапаліта Філарэта прысвоілі і адной з гімназій у Горадні.

⛪️ @scezki


Репост из: Беларускі піонэр
#архітэктурабсср
Тыпавы праект раённага дома культуры 1938 года распрацоўкі, быў рэалізаваны як мінімум пяць разоў у наступных гарадах і мястэчках Беларусі:
- Брагін (фота 2, 1940 год) - не захаваўся;
- Старыя Дарогі (фота 3, 1941 год) - захаваўся ў арыгінале (адлюстраваны па восі варыянт праекта);
- Плешчаніцы (фота 4, сучаснае) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе, па іншых звестках, новы ДК быў пабудаваны на падмурках разбуранага даваеннага;
- Тураў (фота 5, 1940 год) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе;
- Чачэрск (фота 6, 1939 год) - захаваўся ў арыгінале.
Магчыма, ёсць яшчэ рэалізацыі праекта, пра каторыя я не ведаю.


Нечаканы снег і цёмныя воды Палаты і Дзвіны добра акрэслілі гістарычныя часткі Полацка: Гарадзішча і старыцу Палаты, Ніжні і Верхні замкі, Востраў з Чорнай рэчкай.
Фатаграфіямі падзяліўся Віталь Шарстук
Крыніца: Полацк: мінулае і сучаснасць

🏛 @scezki



Показано 9 последних публикаций.

1 793

подписчиков
Статистика канала