7 жніўня 1879 года ў сям’і вясковага дзяка нарадзіўся Пётр Антонавіч Крачэўскі — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату, такім чынам, Крачэўскі арганізаваў гандаль паміж Беларуссю і Украінай з дазволу немцаў, якія выдзелілі вагоны. БССР прынцыпова не прызнаваў, зрабіў унёсак у жыццё беларускай эміграцыі ў Еўропе: Крачэўскі дамогся ад урада Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, адзін са стваральнікаў Беларускага загранічнага архіва ў Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ, артыкулаў і вершаў.
Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ, артыкулаў і вершаў.