Сёння распавяду пра інклюзіўную спартыўную каманду "Усё магчыма" ("Всё возможно").
Актыўнасць яе шматгранная: гэта і бегавы клуб, і школа бегу, і найперш важны сацыяльны праект, закліканы дапамагаць сем'ям, якія сутыкнуліся з праблемамі інваліднасці.
Дырэктар спартклубу Ірына Класкоўская (Дзяргач), мама хлопца з аутызмам. Менавіта спорт калісьці дазволіў Ірыне выйсці з сацыяльнай ізаляцыі, у якую часта трапляюць маці з дзецьмі з інваліднасцю. Цяпер яе сын Цімур скончыў каледж, працуе слесарам на "Атланце", бегае марафоны, хоць ягоны аутызм нікуды не знік. А клуб "Усё магчыма" застаецца для Цімура, як і для іншых сябраў каманды тым пазітыўным інклюзіўным соцыумам, які дапамагае ў дачыненнях з астатнім светам.
Зараз клуб трэніруецца ў манежы на Каліноўскага, 111. Яго трэніроўкі і актыўнасці - бясплатныя для ўсіх, каго закранула праблема інваліднасці (за мінулы год з камандай займаліся 24 такія сям'і). Таксама на трэніроўках пад пільным кіраўніцтвам трэнера Юрыя Салодкага займаюцца аматары спорту, якім падабаецца не толькі ўдасканальвацца ў бегу, але і дарыць радасць імклівага руху маладым людзям у вазках. Далучыцца да школы бегу - тут.
У цёплы сезон інклюзіўны спартклуб ладзіў паркраны ўздоўж Камсамольскага возера #шпаркіяаўторкі, вандроўкі, летнікі, сплавы па рэках. Клуб мае спартыўныя вазкі для інвалідаў і дзякуючы гэтаму маладыя людзі з інваліднасцю прымалі удзел у спартыўных забегах і трэніроўках.
❗️Як падтрымаць важную справу каманды "Усё магчыма"!? Адзін з варыянтаў - гэта далучыцца да "Прабежак філантропаў", адмысловага праекту каманды да дня яго заснавання (ён дарэчы сёння!). Далучыцца можа кожны як у анлайн-фармаце (26 кастрычніка - 5 лістапада), так і ў афлайне - супольнай прабежкай 5 лістапада на Цнянскім вадасховішчы. Спасылка для рэгістрацыі - тут.
Таксама можна зрабіць любы унёсак на дабрачынны рахунак арганізацыі. Дабрачынныя ўнёскі - гэта адзіная фінансавая крыніца існавання клуба, якая дазваляе яму якасна выконваць сваю важную сацыяльную місію!