РобімНогі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


бег у Беларусі | ад 800 метраў да ўльтрамарафона | каляндар стартаў | навіны | інсайды
адмін: @rbmnhi
інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


Ну, а для тых, каму звыклай прабежкі ў першы дзень новага года ужо недастаткова, існуе сутачны забег у Смаленску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

На гэты раз другое месца смаленскага ўльтрамарафона ў манежы забраў мінчанін Уладзімір Гушчын (178,056 км), першая сярод жанчын - Вольга Вараб'ёва (166,169 км).

Пераможцам 12-гадзіннага забега стаў Аляксандр Гурыкаў з Горак (на фота, з групай падтрымкі) (100,864 км).


Бегалі 1 студзеня?
Опрос
  •   Так
  •   Не
276 голосов


Колькі вы прабеглі за 2024 год?
Опрос
  •   менш за 200 км
  •   200 - 500 км
  •   500 - 1000 км
  •   1000 - 2000 км
  •   2000 - 3000 км
  •   3000 - 4000 км
  •   4000 - 6000 км
  •   больш за 6000 км
  •   цяжка сказаць
  •   мы яшчэ не пачыналі
302 голосов


Чэлендж у Strava Бяжым 2024 км у 2024-м завершаны! 22 удзельнікі з 43 выканалі гэту няпростую задачу.🎉 А лідэр Канстанцін прабег больш за 7000 км!

На 2025-ы год стварыць такі чэлендж, здаецца, не атрымаецца - бо такая магчымасць засталася толькі ў прэміум-карыстальнікаў Strava. Адзіны выхад: калі хтосьці з такім статусам пажадае стварыць чэлендж з патрэбнымі наладкамі (хто жадае пішыце @rbmnhi).

І далучайцеся да суполкі РобімНогі ў Strava, каб не прапусціць цікавых івэнтаў там.


Сёння распачалася рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон-2025.

У праграме:
21,1 км (90 руб.)
10,5 км (60 руб.)
5 км (45 руб)
3 км (бясплатна)
эстафета 3×5 км + 6,1 км (300 руб)
сямейны забег 1,5 км (бясплатна).
Кошты актуальныя да 31 траўня.

З новага-цікавага:

1) фан-забег на 3 км (для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі; ўдзел у ім будзе бясплатны). Відаць, што ён закліканы разгрузіць "пяцёрку" ад нематываваных удзельнікаў;

2) выдачы стартавых нумароў у дзень забега не будзе.

Паўмарафон пройдзе 7 верасня. Старт асноўнай дыстанцыі - 10:00.

614 0 14 10 31

З надыходзячым!🎄

Захоўвайце добрую спартыўную форму ў Новым годзе! І няхай 2025-ы будзе напоўнены светлымі падзеямі і яскравымі эмоцыямі для кожнага!🎉🎊🪅🍾

Спадзяюся, не згублю імпэт і ў наступным годзе пісаць пра беларускі бег. Дзякуй усім за падтрымку!❤️


ТОП-3 самых хуткіх і трывалых беларусак-2024.

🥇Вольга Мазуронак
🥈Святлана Кудзеліч
🥉Вольга Немагай

Версія чытачоў "РобімНогі".

💫 Вольга Мазуронак. Пасля паўзы ў 2,5 гады Вольга вярнулася мацнейшай. Тры марафоны, тры п'едэсталы і марафонскі NR. Лос-Анжэлес (2:25:48) - Grandma's Marathon (2:23:52) - Hengshui Lake Marathon (2:25:08).

💫 Святлана Кудзеліч. У Святланы лепшы час на "дзясятцы" сярод беларусак (33:42) у 2024-м і серыя перамог на галоўных паўмарафонах Казахстана - Алматы (SB - 1:15:05), Астана, Караганды.

💫 Вольга Немагай. На рахунку Вольгі асабістыя рэкорды ад 5000 м да марафона ( - 16:09 /10к - 34:19 / паўмарафон - 1:14:30 / марафон - 2:36:26) і эфектная перамога на марафоне ў Цюйчжоў.


Як прайшоў ваш 2024-ы?
Опрос
  •   Распачаў/-ла рэгулярна бегаць
  •   Сумарна прабег/-ла як ніколі шмат км
  •   Сумарна прабег/-ла больш за 2024 км
  •   Усталёўваў/-ла асабістыя рэкорды
  •   Прабег/-ла максімальную дыстанцыю
  •   Прабег/-ла паўмарафон
  •   Прабег/-ла марафон ці ультру
  •   Бегаў/-ла трэйлы
  •   Бегаў/-ла беларускі старт
  •   Бегаў/-ла замежны старт
239 голосов

673 0 0 14 10

Elkpath запускае свае відэападкасты з бегунамі "Ласінай сцежкі".

Пілотны выпуск ужо даступны:
https://youtu.be/cpcB9zEW2aA?feature=shared

Гераіня выпуску - Мая Тонкіх.


Цікавы стрым плануецца праз дзве гадзіны ў Instagram. Рэкардсмен Беларусі на 1500 м Ілля Карнавухаў адкажа на пытанні ад слухачоў і Віталя Саскаўца, заснавальніка школы бегу "Кадэнс".

Паслухаць можна ў інсце Іллі і Віталя. Пачатак - 18.00.

PS. Запіс эфіра тут:
https://www.instagram.com/reel/DEIOwbxoqXH/?igsh=MTRrY282YmtqZHpreg==


ТОП-3 "профі" беларускага стаерскага бегу, згодна з версіяй чытачоў "РобімНогі".

🥇Уладзіслаў Прамаў, пераможца Ташкенцкага і Магілёўскага марафонаў, Мінскага паўмарафона.

🥈Уладзімір Якубоўскі, самы хуткі беларускі трэйлраннер, пераможца горнага трэйла 73 км Patagonia Run 2024.

🥉Раман Адамовіч, пераможца 10к Варшаўскага марафона, уладальнік самага хуткага сярод беларусаў часу ў паўмарафоне і на 10к у 2024-м.


Трэйлавыя старты Федэрацыі прыгодніцкіх гонак на 2025 год:

💫 Ice Trail (Мядзельскі р-н)
15 лютага
5 км | 10 км | 21 км
Большая частка ўсіх дыстанцый пройдзе па заледзянелых азёрах Мястра і Нарач

💫 Юцкі-трэйл (Дзяржынскі р-н)
29 сакавіка
5 км | эстафета 4×5км, ці 3×5 км
Трэйл з раздзельным стартам

💫 Жук-трэйл "Гайна" (Лагойскі р-н)
19-20 красавіка
5 км | 10 км | 21 км

💫 "Налібакі" (Стаўбцоўскі р-н)
24-25 траўня
10 км | 21 км | 42 км | 100 км

💫 Belarusbank Museum Run (Мінскі р-н)
5-6 ліпеня
🔦5 км |🔦10 км |🔦21 км
Начны трэйл

💫 Бэкярд Фэст (Мядзельскі, альбо Смалявіцкі р-н)
2-3 жніўня
Backyard Ultra

💫 Kaspersky Race (Дзяржынскі р-н)
20-21 верасня
5 км | 10 км | 21 км| 42 км (альбо 65 км) | шматдзёнка | 🔦10 км| цар гары
Без стамільніка, але са "шматдзёнкай"

💫 Жук-трэйл "Лагойск" (Лагойскі р-н)
25-26 кастрычніка
5 км | 10 км | 21 км | 42 км
Вяртанне трэйлавага марафона


Былі спрэчкі ў каментах пра тое, якія клубы вартыя былі апынуцца ў спісе апытанкі, якія не. Таму прапаную яшчэ адзін варыянт клубнага рэйтынгу-2024.

Ён складзены на аснове колькасці чалавек, якія рэгіструюцца на забегі пад клубнай шыльдай. У залік пайшлі сем даволі адметных, адрозных і папулярных у беларускім календары стартаў (BisonRace, Мядзьвежы лес, Налібакі, Гарадзенская вандроўка, Мінскі ультрамарафон, Мінскі паўмарафон, Языльская дзясятка). Расклад атрымаўся наступным:

🥇Run4fun - 185
🥈Arza Running - 115
🥉 Аматар - 94
4. Cadence - 55
5. ProRun - 49
6. Daily Sport Club (Nike Run Club) - 41
7. Вікторыя - 38
8. Падабайка - 35
9. Dovydko Club - 28
10. I-RUN - 26


І топ-3 на кожным са стартаў:

Мядзьвежы лес

Run4fun - 37
Vitebsk - 20
Berunner - 10

Bison Trail (красавік)

Run4fun - 10
Arza Running - 10
Аматар - 8

Налібакі:
Run4fun - 32
Аматар - 18
Arza Running - 16

Гарадзенская вандроўка

Run4fun – 53
ProRun – 34
Azot Running – 18

Мінскі ультрамарафон
Падабайка - 9
Аматар - 8
Вікторыя - 6

Мінскі паўмарафон
Arza Running – 65
Run4fun – 49
Аматар – 35

Языльская дзясятка
Аматар - 10
Вікторыя - 9
Daily Sport Club (Nike Run Club) - 8

952 0 10 24 23

Каго б вы назвалі "Спартсменкай года" у беларускім стаерскім бегу-2024?
Опрос
  •   Марына Даманцэвіч
  •   Святлана Кудзеліч
  •   Вольга Мазуронак
  •   Вольга Немагай
454 голосов


І апошняя апытанка года. Вызначаем каралеву беларускага стаерскага бегу-2024 сярод профі.

💫 Марына Даманцэвіч. Траўма скасавала значную частку сезона Марыны, але перамогі на галоўных беларускіх стартах-2024 яна захавала за сабой: Мінскі паўмарафон (1:13:58) і Магілёўскі марафон (2:38:39).

💫 Вольга Мазуронак. Пасля паўзы ў 2,5 гады Вольга вярнулася мацнейшай. Тры марафоны, тры п'едэсталы і марафонскі NR. Лос-Анжэлес (2:25:48) - Grandma's Marathon (2:23:52) - Hengshui Lake Marathon (2:25:08).

💫 Вольга Немагай. На рахунку Вольгі асабістыя рэкорды ад 5000 м да марафона ( - 16:09 /10к - 34:19 / паўмарафон - 1:14:30 / марафон - 2:36:26) і эфектная перамога на марафоне ў Цюйчжоў.

💫 Святлана Кудзеліч. У Святланы лепшы час на "дзясятцы" сярод беларусак (33:42) у 2024-м і серыя перамог на галоўных паўмарафонах Казахстана - Алматы (SB - 1:15:05), Астана, Караганды.

Хутка распачнем!


Які беларускі бегавы клуб (бегавую супольнасць) Вы назвалі б найлепшым у 2024-м?
Опрос
  •   Аматар
  •   Вікторыя
  •   Падабайка
  •   Arza Running
  •   BrestRun
  •   Daily Sport Club (экс-Nike)
  •   Die Hard Minsk
  •   Mikkeller Running Club
  •   Run4Fun
  •   Vitebsk Running
755 голосов

2.2k 1 31 22 13

Федэрацыя прыгодніцкіх гонак абвесціла зацверджаны каляндар на 2025 год.

Дарэчы, у мінулым годзе ўдзельнікі, у якіх быў дзень народзінаў у дату старту - маглі далучыцца да арфаўскага спаборніцтва бясплатна!

Стаў 🎉 у каго дзень народзінаў выпаў на старт ФПГ!

🎂UPD. Гэта добрая традыцыя будзе дзейнічаць і ў 2025!


БФЛА падрыхтавала спісы самых хуткіх беларусаў/беларусак на шашэйных дыстанцыях марафон, паўмарафон, 10к у сезоне-2024 (з рэмаркай "учтены трассы с километражом, не менее заявленного, и корректным хронометражом").

Хто мае больш хуткія хвіліны - пішыце ў каментах!

UPD.
Арцём Герашчанка (Маскоўскі марафон) - 2:30:06
Максім Казлоў - 2:34:53 (Пскоўскі марафон)
Тарас Цялькоўскі (Малагскі марафон) - 2:35:03
Наталля Кавалеўская (Малагскі марафон) - 3:02:54
Раман Адамовіч (5. PKO Piekarski Półmaraton) - 1:06:02
Святлана Санько (5. PKO Piekarski Półmaraton) - 1:16:26
Вераніка Важнік (One Run Бішкек) - 1:18:29
Раман Адамовіч (38. Biegu Barborkowego o «Lampke Gornicza») - 29:12
Мікіта Коценеў (Начны «PushkinRun») - 30:29
Арцём Барабаншчыкаў (Шчучынская дзясятка) - 31:55
Вераніка Важнік ("HAVAL Great Stone Run") - 35:07
Ганна Дронь (10к Маларыцкі марафон) - 36:28

❓- на гэтых стартах ёсць пытанні да фіксацыі часу/адлегласці

891 0 8 13 25

Чалавек працуе фул-тайм, трэніруецца ў вольны час, мае спартыўны бэкграўнд у дзяцінстве-юнацтве, бегае 10к за ~ 🏃31 хв./36 хв.🏃‍♀‍➡️ Профік ці аматар?
Опрос
  •   Профік
  •   Аматар
309 голосов


🎉 Падсумуем вынікі апытанкі, і адзначым найлепшых сярод гераінь беларускага аматарскага бегу-2024.

Гэта "каралева трэйлаў" і "царыца гор" 👑 Святлана Мартысевіч, 👑 Ганна Леванюк з натхняльнай гісторыяй вяртання ў спорт пасля нараджэння дзіця і маланка шашэйнага бегу 👑 Ганна Кавалёва!

Показано 20 последних публикаций.