Папа Францішак у сваім стылі адказаў на пытанне пра выбары ў ЗША, не даўшы ніякага адказу. Пантыфік адзначыў складанасць выбару для каталікоў паміж кандыдатамі з рознымі пазіцыямі ў пытаннях абортаў і міграцыі. Ён падкрэсліў, што абодва пытанні звязаны з паняццем жыцця: "І той, хто выганяе мігрантаў, і той, хто забівае дзяцей, выступаюць супраць жыцця". Пантыфік заклікаў выбарцаў кіравацца сваім сумленнем і выбіраць "меншае зло".
Са свайго боку адзначым, што пытанне жыцця і смерці таксама прывязанае да стаўлення да расейскай агрэсіі і гатовасці накіроўваць вайсковую падтрымку Украіне, каб яе - а следам за ёй і іншыя краіны - не знішчала Расея. Адзін бок належыць да адміністрацыі, якая пастаўляе зброю і дае дазволы на яе ўжыванне паводле прынцыпу абы Украіна не прайграла - пра перамогу гаворкі не вядзецца. Другі - наогул з дапамогай сваіх людзей месяцамі блакаваў вылучэнне гэтай зброі, спрыяючы гібелі людзей на фронце і ў тыле, і зараз абяцае залагодзіць агрэсара.
Абодва кандыдаты ў прэзідэнты - дэкларатыўныя пратэстанты, асабістае жыццё і погляды якіх слаба адпавядаюць базавым прынцыпам веры. У абодвух віцэ - асобы, звязаныя з каталіцтвам: адзін перайшоў з каталіцтва ў пратэстантызм, другі прайшоў адваротным кірункам. Але і гэты крытэр ніяк не дапамагае ў выбары.
На жаль, сапраўды, даводзіцца рабіць выбар паміж тымі, кім ахвяраваць. Добра, што гэты выбар робім не мы. Шкада, што мы ад яго таксама залежым.