З 1 жніўня “ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк, у сувязі з дасягненнем сямідзесяціпяцігадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму прыслугоўвае тытул “эмэрыт”. У сувязі з вышэй сказаным, ксёндз Прэлат звальняецца з пасады дэкана дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі”.
Роўна такі сцэнар мы прадказвалі яшчэ ў кастрычніку 2023 года, абмяркоўваючы “рэстаўрацыю” Чырвонага касцёла:
“Не, ну а чаго спяшацца? Там жа такі моцны “пажар” быў, што ажно кніга каля яго агменю не абгарэла. Год прастаяў зачыненым? Яшчэ прастаіць палову. А там пакуль штосьці зробіцца, то ксяндзу Уладзіслава Завальнюку 8 ліпеня і 75 гадоў споўніцца. А значыць, ён павінен будзе падаць заяўку на сыход на пенсію (Кодэкс Кананічнага права 538.3), як гэта ў 2021-м зрабіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. І калі адстаўку зацвердзяць, то і рамонт сам сабой скончыцца, відаць”.
Да заканчэння рамонту ў Чырвоным засталося 3, 2, 1… ? Або ўлады палічаць, што яшчэ недастаткова нахілілі Касцёл?