Добрага аўторачка, Чырвоны Бор!
Жадаем усім, каб надвор'е сёння было больш прыемным за тое, што было ўчора, і нагадваем пра дзень беларускай мовы ў чаце! ☺️
Вы бачылі, бачылі? Гэта ж нешта неверагоднае! Расійскі блогер Ілля Варламаў (у яго 5 млн падпісантаў!) пачаў сваё апошняе відэа з некалькіх сказаў на беларускай мове. 😮 Хлопец адзначыў, што ў яго, мабыць, атрымалася не вельмі добра, але ў яго ёсць жаданне вывучаць прыгожую беларускую мову. Сапраўды, не ўсе словы былі перакладзены з рускай мовы дакладна, а вымаўленне часам было бліжэй да ўкраінскага. Але ж першы крок даволі часта бывае такім сабе, галоўнае — гэта зрабіць яго, а не бясконца рыхтавацца і нарэшце не зрабіць увогуле. Мы зрабілі скрыншоты каментароў, як яншыя беларусы ўспрынялі такі крок блогера.
Калі Ілля не пасаромеўся на ўвесь інтэрнэт нарабіць памылак у беларускім вымаўленні, то пачаць пісаць на беларускай мове ў нашым маленькім чаце становіцца не настолькі жудасна, так? 😉 Памылкі дапамагаюць нам станавіцца лепш, а думкі "я буду выглядаць бы дурны" знаходзяцца толькі ў нашых асабістых галовах, але не ў суразмоўцаў.
Дзякуй Ілле за яго смеласць! Калі ёсць такая магчымасць, то падтрымайце яго відэа падабайкамі. І пішыце у нашым чаце па-беларуску па аўторках ці нават (і лепш!) часцей. 😊