ДЗЯВОЯ
На ўсёй тэрыторыі Беларусі яе шанавалі як багіню цнатлівасці (нявіннасці). Дзявоя была вядомая амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але яе маглі называць па-рознаму. Гожня, Калая, Сева (імя Сева звязана з лат. Sieva, "жонка").
Асабліва часта яе ўспаміналі, калі святкавалі апошні дзень цнатлівасці нявесты. Як толькі дзяўчына губляла цнатлівасць Дзявоя пераставала яе ахоўваць.
Апекунамі моладзі беларусаў былі два Багі — Дзявоя і Любмел. Дзявоя — Багіня цнатлівасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяўчатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі і сяброўкі святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае і Дзявоя.
Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.
Крыніца: Дзед Палешук
#беларуская_міфалогія