На пасяджэньні Скупшчыны Чарнагорыі спрацавала дымавая шашкаПасяджэньне Канстытуцыйнага камітэту парлямэнту Чарнагорыі (Скупшчыны) перарвала дымавая шашка. У той момант
вырашалася пытаньне выхаду трох судзьдзяў Канстытуцыйнага суду на пэнсію. Апазыцыя заявіла пра спробу канстытуцыйнага перавароту.
Дэпутат, колішні мэр Падгорыцы Іван Вукавіч
заявіў пра парушэньне заканадаўства, бо пра выхад судзьдзі на пэнсію Скупшчыну, згодна з законам, павінен апавясьціць Канстытуцыйны суд, а не парлямэнцкая большасьць.
Зь сямі судзьдзяў КС Чарнагорыі заставаліся шасьцёра, з выхадам на пэнсію яшчэ траіх орган застаўся бы толькі з трыма, што практычна азначала бы блякаваньне працы да абраньня новых.
Гэта ўжо другі канстытуцыйны крызіс у Чарнагорыі за апошнія гады. Папярэдні быў у другой палове 2022 году, калі ў Канстытуцыйным судзе заставаліся тры судзьдзі і праца органу была паралізаваная. Новых судзьдзяў выбралі толькі ў лютым 2023 году.