Репост из: MALDZIS
26 верасня 1972 году дом Лежэ ўпершыню прыняў тагачаснага дарадцу прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Генры Кісінджара і прадстаўніка Паўночнага В’етнаму Ле Дык Тхо, якія ў той час праводзілі ў Парыжы перамовы пра завяршэнне В’етнамскай вайны.
Дом Леже пераўтварыўся ў адно з цэнтральных месцаў гэтых перамоваў. Паводле ўспамінаў Кісінджара (мемуары “Годы ў Белым доме”), шматгадзінныя сустрэчы з Ле Дык Тхо адбываліся тут “сярод яркіх рэпрадукцый і, верагодна, некаторых арыгіналаў абстрактнага жывапісу і габеленаў Лежэ” цягам двух дзён у верасні, шасці — у лістападзе, 13-ці — у снежні і чатырох — у студзені.
За дасягненне мірнага пагаднення, якое ў выніку будзе падпісанае ў Парыжы 27 студзеня 1973 года, абодва палітыкі стануць лаурэатамі Нобелеўскай прэміі міру. Праўда, в’етнамец ад яе адмовіцца…
Калі апынецеся ў Жыф-сюр-Івэт, абавязкова дашліце нам фота гэтага дома, калі ласка 🙏
Больш інфармацыі пра Надзею Лежэ і звязаных з яе жыццём аб’ектаў можна знайсці на нашай мапе “Зямля Мальдзіса”.