Хуткую вулічную ежу ў краінах Эўропы немагчыма ўявіць бяз гэтае стравы. У Расеі яна завецца рознымі варыянтамі арабскага слова, у краінах Цэнтральнай Эўропы — або поўнаю турэцкаю назваю döner kebab, або скарочана — kebab. І беларуская мова гістарычна брала ўсходнія пазычаньні зь цюрскіх — турэцкай і крымскататарскай.