Толькі пра мову


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Што вы кажаце па-беларуску ў адказ на чханьне?
Опрос
  •   — Будзь здароў(-ва)!
  •   — Чхі-чхі! — Жыві здароў! Жыві два вякі!
  •   — Будзь здароў як дуб ды моцны як зуб!
  •   — Будзь здароў! Храпы розна, нос далоў!
  •   — Будзь здарова як карова, а плодна як сьвіньня!
  •   — Вялікі(-ая) расьці, будзем за чуб трасьці!
  •   — Будзь здароў, няхай ідуць бычкі да тваіх кароў!
  •   — Хрэн у нос!
  •   іншае зычэньне
95 голосов


Якім словам па-беларуску перадаецца гук чханьня? А якія ведаеце зычэньні (у тым ліку жартоўныя) у адказ на чханьне? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ці ведаеце, як па-беларуску сказаць „поговорить один на один” і пры чым тут вэбкамэра ў вашым кампутары?
#выразы_на_штодзень


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чалавечае — дзіця. У жывёлы — дзіцяня. А больш дакладна? Як назваць дзіцяня вавёркі ці слана? Тлумачым, як па-беларуску ўтвараюцца назвы дзіцянятак.


На Ўсясьветны дзень здароўя — тэматычны слоўнічак. Але дбаць пра здароўе — сваё і ўсіхнае — варта штодня, як і шанаваць дактароў / лекараў, якія вяртаюць здароўе.

Дарэчы, слова здароўе — ад кораня дрэва/дзерава: гатовая магічная формула ў адным слове. Здаровага чалавека параўноўваюць з дубам, з быком і казачным турам, зь вялікімі стыхіямі: „Будзь здаровы, як вада, багаты, як зямля!“

А паправунку зычым словамі:
— Адужвай! Здаравей! Крыяй! Ачуньвай!


Ці ведаем беларускія гаворкі ды сакавітыя мясцовыя выразы?
Часам з аднаго слова можна вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёну. ТЭСТ https://smarturl.click/z99n


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Якое слова выбраць, калі пачуваемся вінаватымі? Маем выбар для розных сытуацыяў.
— Прабач! Прабачце (каму? мне)! — выраз будзённы, але бывае і ўрачысты:
„Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь“.

(„Пагоня” Багдановіча)
— Выбачай! Выбачайце (мне)!
Маўляў, прапусьці маю віну міма вачэй.
— Даруй, даруйце (мне)!
Выраз больш эмацыйны. Літаральна — падаруй літасьць пасьля сур’ёзнай правіны.
— Перапрашаю (каго? вас)!
Выраз падкрэсьлена вышуканы і далікатны.


Гэты выраз выпраменьвае аптымізм. І вобраз дуды (ня блытайма з дудкай!) у ім станоўчы — традыцыйна для беларускіх фразэалягізмаў і прыказак.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чаму кнігу вершаў Максіма Багдановіча выдаў яшчэ Марцін Кýхта, а некаторыя нашыя сучасьнікі — ужо Кухтó? Пад расейскім уплывам. Мянялі націскі, дадавалі традыцыйныя расейскія суфіксы: Машэра —> Машеров, а нават забаранялі скланяць беларускія прозьвішчы. Разьбіраемся ў гэтай важнай для кожнага тэме.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Хто ж галоўны герой міжнароднага сьвята 1 красавіка? Маем выбар беларускіх словаў — ад добрых да крыўдных.
Выраз конь Божы характэрна беларускі, суседзі такога ня маюць. Ёсьць і сынонім — асёл маляваны. Таксама герой 1 красавіка.
І ўвага: у беларускай мове дурны і дурань — тое самае. (У расейскай асноўнае значэньне слова „дурной” — ‘дрэнны’.)


#Сэзонны_слоўнічак: Першыя веснавыя краскі


У гістарычным тэсьце пра Радзівілаў ёсьць і пытаньні на моўныя тэмы https://smarturl.click/2Y6W


30 сакавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы

• Абвясьціўшы Незалежнасьць 25 Сакавіка 1918 году, Урад БНР неадкладна пачаў ствараць асновы беларускае дзяржавы. Ужо праз 5 дзён — 30 сакавіка — беларуская мова была абвешчана адзінаю дзяржаўнаю.
• Дзяржаўны і афіцыйны статус беларускае мовы зацьвярджалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году.
• Але пастанова Народнага Сакратарыяту БНР была першым такім рашэньнем, якое адпавядала сучасным дзяржаўна‑праўным нормам.
• Гэта быў няпросты крок, бо беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё.
• БНР дынамічна стварала сыстэму беларускамоўнай адукацыі.
Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі — заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі.
Шырэй у артыкуле https://smarturl.click/axDd


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ня толькі нашыя тутэйшыя, але і экзатычныя жывёлы маюць адметныя (і часам прызабытыя) беларускія назвы. Скажам, малпу ведаюць усе, а панцырніка? Нагадаем некаторыя назвы перад паходам у заапарк.


У чым носім рэчы? Маем багаты выбар традыцыйных беларускіх назваў, якія добра пасуюць і даўнейшым, і сучасным вырабам.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Адказваем на пытаньне: чым розьняцца работа і праца? Словы блізкія, але замяніць адно другім не заўсёды можна: „Па рабоце майстра знаць” — але „Сызыфава праца“. Разьбіраемся ў нюансах.


У мове кожнага народу гэтае слова — адно з найважнейшых. Неацэннае слова. З Днём Незалежнасьці — 25 Сакавіка!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Маем асобныя назвы чатырох квадраў Месяца: маладзік — поўня — сход — вéтах (або вятох). У гаворках ёсьць назва прамежкавай фазы — падпоўня, а пэрыяд цёмнага Месяца ў пачатку новага цыклю называюць ноўчык, межы, зáцемак.


Беларуская мова здаўна мае дзьве графічныя сыстэмы, дзьве азбукі — кірыліцу і лацінку. Ці добра валодаеце лацінкай? Praviercie siabie! Test tut https://smarturl.click/mBO9


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
(Вяртаемся да колішняй апытанкі.) Як маем называць па-беларуску прыладу, якую круцім і паварочваем аўтамабіль ці ровар управа-ўлева? Маем выбар.

Показано 20 последних публикаций.