✔️Запрашаем на чацвёртую сустрэчу гістарычнага клуба "Валошка"❓Сустрэча будзе падзелена на 2 часткі: спачатку мы ўспомнім, калі беларусы сьвяткавалі Новы год і калі мы пачалі рабіць гэта 1 студзеня, пасьля пагаворым пра беларускую дыяспару - дзе ў сьвеце жывуць беларусы, колькі іх там, як даўно яны прысутнічаюць у розных краінах, якіх знакамітых беларусаў у гэтых краінах ведае кожны! Запрашаем і дарослых, і падлеткаў.
Больш дакладна пра тое, што будзем абмяркоўваць:
☑️Яе з цягам часу мянялася дата сьвяткаваньня Новага году на тэрыторыі сучаснай Беларусі, чаму так адбывалася, хто ініцыяваў гэтыя зьмены. Чаму ў нас зараз існуе Новы год і Стары Новы год. Трошкі пагаворым пра розніцу паміж Рыгарыянскім, Юліянскім, Новаюліянскім, месяцовым і іншымі календарамі. Дарэчы, яшчэ тыдзень будзе сьвяткавацца Новы год паводле месяцовага календара! Таму ўсіх віншуем!)
☑️У другой частцы сустрэчы пагаворым, дзе ў сьвеце жывуць беларусы. Як, чаму і калі яны там з’явіліся. Пагаворым пра розніцу паміж беларускай ірыдэнтай і беларускай дыяспарай.
☑️Таксама ўспомнім знакамітых беларусаў, якія сталі вядомымі ў краінах эміграцыі.
☑️І ў канцы пагаворым пра сучасную плынь беларускай эміграцыі, пра яе асаблівасьці, напрамкі і перспектывы.
☑️Пытанні ад слухачаў вітаюцца🤗
👨🎓Сустрэчы традыцыйна вядзе Сяржук Герасімовіч:
- былы выкладчык ліцэя БДУ
- выпускнік БДУ і гістарычнай магістратуры ЭГУ
- спецыяліст у галіне культурнай геаграфіі
- даследчык комплексаў традыцыйнай культуры Беларусі
- краязнаўца
👍Прыходзьце, будзе цікава!
📍Дзе: Dożynkowa, 6a
📅Калі: 7 лютага 18.00-20.00
🎁Данат: 30 zl
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥