Фильтр публикаций


💥💥💥 У Грабёнскай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна ў межах акцыі "Бяспечны Новы год!" для навучэнцаў 3-7 класаў была арганізавана сустрэча з інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юліяй Мікалаеўнай Новікавай-Сакалоўскай.

Падчас мерапрыемства навучэнцы ў гульнявой форме ўзгадалі правілы бяспекі падчас зімовых вакацый, пра тое, што нельга карыстацца электрычнымі прыборамі без нагляду дарослых, самастойна ўключаць гірлянду, а таксама запускаць піратэхнічныя вырабы.

За ўдзел у конкурсах напрыканцы мерапрыемства навучэнцы атрымалі буклет "Бяспечны Новы год!"


Репост из: Валевачёвская средняя школа
Сегодня для учащихся 6-7 классов проводила мероприятия участковый инспектор по делам несовершеннолетних Гуськова Виктория Денисовна. Она продемонстрировала учащимся 6 класса фильм, в котором поднимались вопросы профилактики наркомании.
Для учащихся 7 класса была проведена викторина по знанию Административного и Уголовного кодекса Республики Беларусь.


💥💥💥 У межах акцыі "Бяспечны Новы год!" інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Юлія Новікава-Сакалоўская сустрэлася з навучэнцамі Турэцкай базавай школы.

Дыялог быў цікавым і пазнавальным.

Разам з Юліяй Мікалаеўнай дзеці паразмаўлялі аб бяспецы на зімовых вадаёмах, ці можна на іх выходзіць адным ці толькі з бацькамі, аб хуткім свяце і аб тым, як упрыгожыць ёлку так, каб яна прыносіла толькі радасць, а не псаванне маёмасці.

Важнай тэмай была і піратэхніка – не толькі салюты і феерверкі, але і петарды, хлапушкі, бенгальскія агні, якія так любяць дзеці.

Разам з госцяй навучэнцы вывучылі крокі выратавання: што рабіць, калі праваліўся пад лёд, калі загарэлася навагодняя ёлка і калі не спрацавала піратэхніка.

Самым прыемным момантам было атрыманне падарункаў ад МНС за дапытлівасць і актыўнасць: размалёўкі і буклеты, прысвечаныя Новаму году.


❤️❤️❤️ Раённая акцыя “Падары цяпло сваёй душы” працягвае крочыць па Чэрвеньшчыне.

Калектыў дзіцячага сада №4 г.Чэрвеня на чале з загадчыкам Вольгай Уладзіміраўнай Якавін перадае яе сімвал – гарачае сэрца – калектыву Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Чэрвеня на чале з загадчыкам Таццянай Мікалаеўнай Мірановіч.

У Новы год з добрым сэрцам!

#вновыйгодсдобрымсердцем
#поделисьтепломсвоейдуши


🔥🔥🔥 У межах абласнога спартыўна-масавага мерапрыемства “Фестываль школьнага спорту” на базе ўстаноў адукацыі в.Бараўляны прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2012 года нараджэння.

Чэрвеньшчыну на іх прадстаўлялі каманды юнакоў і дзяўчат з сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня пад кіраўніцтвам трэнераў Паўла Андрэевіча і Аляксея Андрэевіча Марозавых.

У выніку каманда юнакоў заваявала другое, а каманда дзяўчат – трэцяе месца!

ВІНШУЕМ! Жадаем далейшых спартыўных поспехаў і абавязкова – перамог!

Показано 5 последних публикаций.