Новы Час


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online

Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций




З праваабаронцаў — у прарэжымны манастыр. Гісторыя экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі

Андрэй Бандарэнка — у мінулым беларускі праваабаронца, сузаснавальнік арганізацыі «Платформа», якая дапамагала зняволеным. Аднак далейшы яго шлях склаўся вельмі нечакана.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


У Беларусі бываюць праблемы з абменам валюты — банкі змянілі патрабаванні да якасці купюр

Беларускія банкі нядаўна абнавілі правілы па абмене замежнай валюты. Чакалася, што ў некаторых выпадках гэта спросціць кліентам магчымасці для абмену. Але, як распавядае «Люстэрка», цяжкасці ўсё роўна застаюцца. Часта гэта тычыцца менавіта стодоларавых купюр.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


У ЗША пакажуць беларускі фільм, у цэнтры сюжэта гісторыя Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша

Гісторыю беларускай палітзняволенай Кацярыны Андрэевай і ейнага мужа Ігара Ільяша пакажуць на вялікім экране ў Нью-Ёрку. Там у чэрвені на прэстыжным кінафестывалі «Tribeca» адбудзецца сусветная прэм’ера фільму «Пад шэрым небам». Рэжысёрка Мара Тамковіч зняла яго адразу пасля сваёй кароткаметражнай стужкі «У жывым эфіры», дзе паказала затрыманне журналісткі Кацярыны Андрэевай і аператаркі Дар’і Чульцовай.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


«У аднамесным карцары было да 13 чалавек». Аляксандар Васюковіч пра прысуд і эвакуацыю

Нядаўна фатограф Аляксандр Васюковіч быў эвакуяваны з Беларусі. Пасля прысуду па палітычна матываванай справе яго вызвалілі, і ён не стаў марнаваць часу — выехаў за мяжу. Адкуль і распавёў пра сваё затрыманне і наступныя падзеі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Лукашэнка і перажыткі мінулага. Што б было, калі б ябацек не прымушалі

Даўно вядома, што Аляксандр Лукашэнка — чалавек ў савецкім менталітэтам. Суботнікі, УНС у выглядзе пленума КПСС, БРСМ — усе гэта перажыткі таго самага мінулага. І ўсё гэта ўкараняецца ў нашае жыццё прымусова. Але што б было, ккалі б прымус раптам знік?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Святлана Ціханоўская наведае Нарвегію

Падчас візіту 29-30 красавіка ў дэмакратычнай лідаркі запланаваныя сустрэчы з уладамі краіны, паведаміў «Позірку» ейны дарадца Франак Вячорка.


«Мерапрыемства, ад якога за вярсту нясе і нафталінам». Эксперты — аб выніках правядзення УНС

24-25 красавіка ўпершыню адбылося пасяджэнне так званага Усебеларускага народнага сходу ў якасці канстытуцыйнага органа. Яго старшынёй быў абраны Аляксандр Лукашэнка, яго намеснікам — памочнік кіраўніка краіны Аляксандр Косінец.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Дыктатар як «маленькі чалавек» і літаратурны персанаж

Аўтар ТГ-канал «Политонелогия» на партале «Наше мнение» працягвае шэраг тэкстаў пра культуру і палітыку. Гэтым разам — на прыкладзе літаратуры.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Праваабаронцы: у наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам

Вясна паведамляе, што ў калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязням забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга.


У Адэсе вуліцу Беларускую перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага

Тое прапанавала ініцыятыва «Вольная Беларусь». Вуліца знаходзіцца ў Кіеўскім раёне горада.


794-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: атака ўкраінскіх дронаў на расійскія НПЗ і ваенны аэрадром, пашкоджанні ўкраінскай энергетычнай сеткі

Амаль 800 дзён працягваецца ваенная агрэсія Расіі ва Украіне. Нападнікі па-ранейшаму абстрэльваюць мірныя населеныя пункты і выводзяць з ладу крытычныя аб'екты інфраструктуры. Але ўкраінцы не застаюцца ў даўгу і адказваюць адпаведнымі захадамі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Псіхолаг: Цяпер мы праходзім гэтае фармаванне — вычакаць, не апускаць рукі, ісці скрозь адчай

Апошнія чатыры гады для беларусаў былі самымі цяжкімі ў найноўшай гісторыі краіны, і прасвету пакуль не бачна. Як спраўляюцца беларусы, што з намі адбываецца і чым мы адрозніваемся ад расійцаў?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Здабыць свабоду — палова справы. Пытанне ў тым, як ёю распарадзіцца

Калі з'явіцца «акно магчымасцей» і Беларусь стане вольнай ад расійскага ўплыву, важным будзе тое, што мы зробім са сваёй свабодай. Бо можа аказацца так, што часы Лукашэнкі пададуцца нам «залатымі», упэўнены Павел Мацукевіч.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


«Беларускія генералы выходзяць на вялікую міжнародную арэну»

Заявы кіраўніка КДБ Івана Церцеля шырока разляцеліся па ўсім свеце. Пасля яго выступу ў Кіеве нават эвакуявалі лякарню. Адразу відаць, што беларускім генералам стала цесна ў дзяржаўных межах РБ, піша ТГ-канал «Лісты да дачкі».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Задача для Беларусі будучыні

Гісторык Аляксандр Фрыдман у сваёй калонцы на «Deutsche Welle» разважае пра аварыю на ЧАЭС, як наступствы для Беларусі і палітыку Лукашэнкі па «чарнобыльскім пытанні».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала літаратурнае турнэ

У яго Андрэй Янушкевіч адправіцца разам з Альгердам Бахарэвічам, Юліяй Цімафеевай і Сяргеем Шупам. На сустрэчах будуць прадстаўленыя новыя кнігі. «Гэта — насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба” , цалкам новы, поўны пераклад легендарнага рамана Мойшэ Кульбака "Зэлмэняне" ў выкананні Сяргея Шупы, пранізлівы сваёй шчырасцю "Мінскі дзённік" Юліі Цімафеевай».


Топ-10 фільмаў Аль Пачына
✍️ Павел Хадзінскі

На днях вялікі актор адзначыў свае народзіны ў 84 раз. Такіх глыбаў кіно засталіся лічаныя адзінкі. Такі талент, як у Пачына, сустракаецца радзей рэдкага. Знакаміты сын сіцылійскай зямлі працягвае здымацца і сёньня. Мы склалі сьпіс з дзесяці лепшых стужак актора. Прыемнага прагляду!

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура



Показано 20 последних публикаций.