Кнігаўка


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Кніжная супольнасць. Для ўсіх, хто любіць і шануе беларускія кнігі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


УВАГА, ЗНІЖКІ!

Знаёмім вас з нашай новай кніжнай паліцай, на якой цяпер штотыдзень будзе з'яўляцца чарговая порцыя кніг, якія вы зможаце купіць па самай прывабнай цане.

Зніжкі на кнігі дзейнічаюць толькі ў кнігарні "Кнігаўка" і на нашым сайце ў раздзеле "Зніжкі".

На гэтым тыдні (07.09 — 13.09) самыя прывабныя цэны на наступныя кнігі:

📕 Стывен Кінг "Ззянне"

📕 Альгерд Бахарэвіч "Хлопчык і снег"

📕 Сціна Джэксан "Срэбная дарога"

Завітвайце ў кнігарню або афармляйце заказ на сайце.


Віншуем з днём народзінаў нашу аўтарку Ганну Янкуту!

Мы правялі з Ганнай і яе персанажам катом Шпротам цудоўны апошні дзень лета ў кнігарні. Але таксама хочам нагадаць, што Ганна піша не толькі для дзетак, але і для дарослых.

Яе "Час пустазелля" ў нашай кнігарні сапраўдны хіт сярод беларускай прозы. А электронная версія кнігі — лідар продажаў ужо некалькі месяцаў.

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.

📚 Купіць кнігу на Amazon.

📚 Купіць электронную кнігу.




Маленькая справаздача аб выкананай рабоце. Нашы агульныя наклады кніг у бягучым годзе.

Плануем да канца года выдаць прыкладна столькі ж. Не стаім на месцы, толькі зараз у распрацоўцы 15 пазіцый.

А каб гэтая мэта рэалізавалася, вы можаце падтрымаць нас:

📍 Patreon (штомесячная падпіска)

📍 Zrzutka (аднаразовы плацеж і штомесячная падпіска)


Правялі апошні дзень лета ў цудоўнай кампаніі Ганны Янкуты і Крысціны Дробыш!

Учора ў «Кнігаўцы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута прэзентавала свае кнігі пра галоўнага ката беларускай літаратуры — ката Шпрота. Трэцяя кніга «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік» акурат нядаўна выйшла ў нашым выдавецтве. А Крысціна Дробыш, голас якой вы цудоўна ведаеце (і не толькі таму, што яна агучвае Мыш у аўдыякнізе пра ката Шпрота), пачытала фрагмент кнігі.

А яшчэ нашы маленькія наведвальнікі паадказвалі на пытанні Ганны, пагулялі ў гульні, падзяліліся сваімі малюнкамі Шпрота і атрымалі на памяць налепкі. А таксама ўсім ахвочым Ганна падпісала кнігі і расказала пра «пасхалачкі» ў ілюстрацыях да кнігі, якія зрабіла Лілія Давыдоўская.

Дзякуй усім, хто правёў апошні день лета з намі ў кнігарні «Кнігаўка»!

📚 Купіць кнігі на нашым сайце.

📚 Купіць кнігі на Allegro.

📚 Купіць кнігі на Amazon.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Запрашаем вас на экскурсію па нашым складзе!

Тут жывуць нашы кнігі да таго, як трапіць у кнігарню і ў вашы заказы.

❓️ Падзяліцеся ў каментарыях, якое яшчэ закуліссе працы нашага выдавецтва вы б хацелі бачыць?


НАВІНКА!

У нас у продажы з'явілася новая кніга Сяргея Дубаўца «Занзібар», якая пабачыла свет у пражскім выдавецтве «Вясна».

Аўтар кажа пра кнігу:

«Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці».

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.


31 жніўня (субота) а 17-й запрашаем вас развітацца з летам у кампаніі пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты і яе літаратурнага героя — ката Шпрота.

Сёлета ў нашым выдавецтве выйшла трэцяя кніга прыгод гэтага мінскага ката — "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік".

На сустрэчы Ганна раскажа пра тое, як нарадзіўся кот Шпрот і як яна прыдумвала пра яго гісторыі. Таксама пакажа "пасхалачкі", схаваныя ў ілюстрацыях яе кніг, зробленых Ліліяй Давыдоўскай.

Таксама дзетак чакаюць цікавыя гульні, а яшчэ вы можаце падрыхтаваць для Ганны пытанні, на якія яна з задавальненнем адкажа. А яшчэ пачытае фрагменты з кніг.

Усіх наведвальнікаў мерапрыемства чакае спецыяльная цана на кнігі пра ката Шпрота: камплект з трох кніг — 120 зл, кожная кніга асобна — 45 зл.

📍 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4)

📅 31.08.2024, 17.00

565 0 11 2 17

Так на гэтую навіну адрэагаваў сам пісьменнік у інтэрв'ю Радыё Свабода:

"— Па-першае, я вельмі ганаруся сваім перакладнікам і ягоным заслужаным посьпехам. Томас Вайлер працаваў над перакладам «Сабакаў Эўропы» тры гады. Ён узяўся за вельмі няпростую задачу: перастварыць па-нямецку вялікі, складаны беларускі 900-старонкавы раман з шасьці частак, кожная зь якіх ёсьць асобным сусьветам і становіць сабой у моўным і стылістычным пляне асобны твор. Раман, поўны алюзіяў, загадак, таямніц, іроніі, пастак, а яшчэ — рэаліяў, зразумелых почасту толькі ўсходнеэўрапейцам або наагул выключна нам, беларусам. «Сабакі Эўропы» напісаныя па-беларуску, але ў кнізе ёсьць і іншыя мовы — дасьледнікі налічылі іх восем, улучна з бальбутай, трасянкай і афрыканскай мовай кунду. Уяўляеце, які гэта выклік для перакладніка?
Па-другое, я адчуў вялікую палёгку, бо з прэміямі бывае па-рознаму... І прэмія Томасу за «Сабакаў» азначае, што яго грандыёзная праца ацэненая як сьлед, што яна застанецца ў гісторыі літаратуры.
І, па-трэцяе, я проста вельмі рады за свайго геніяльнага перакладніка і выдатнага чалавека, вялікага сябра Беларусі, кожны пераклад якога — прыклад найвышэйшага майстэрства".


📖 Чытаць інтэрв'ю цалкам.


🎉 Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэмію Паўля Цэлана за пераклад рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».

Пагартаць прыгожае нямецкае выданне можна ў кнігарні "Кнігаўка", а купіць беларускі арыгінал:

📚 на нашым сайце

📚 на Allegro

📚 на Amazon


СЯРГІЮ ЖАДАНУ — 50.

Крытыкі называюць Сяргія Жадана адным з найлепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача. Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаныя шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзеныя больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.

Да канца тыдня зніжка на яго раман «Месапатамія» на нашым сайце і ў кнігарні. Кнігу можна купіць за 25 злотых.


Сёння адзначаецца дзень нараджэння Рэя Брэдберы, аднаго з самых уплывовых пісьменнікаў-фантастаў XX стагоддзя.




СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 17 ЖНІЎНЯ

А гэта значыць заўтра! 4 кнігі "Ведзьмара" па-беларуску — ужо ў Кнігаўцы.

Папярэднія заказы паляцелі да сваіх чытачоў, а ўжо заўтра ўсе кнігі можна будзе заказаць на нашым сайце, на Allegro i Amazon. А таксама купіць у кнігарні "Кнігаўка".

17-га жніўня а 17-й запрашаем вас у кнігарню "Кнігаўка" (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4) на сустрэчу з перакладчыцай Кацярынай Маціеўскай. За пераклад першай часткі цыкла яна атрымала Прэмію імя Карласа Шэрмана.

Для ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства спецыяльная цана на кожную кнігу цыкла — 49,90 зл.


ВЯДЗЬМАР ПРЫЕХАЎ У ВАРШАВУ!

Свежанадрукаваныя кнігі прыехалі з друкарні і ўтульна ўладкаваліся на нашым складзе, каб ужо ў пятніцу пачаць радаваць усіх, хто зрабіў папярэдні заказ поштай або на самавываз.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 17 ЖНІЎНЯ.

З 16-га жніўня свае заказы змогуць атрымаць усе, хто рабіў папярэдні заказ. Чакайце адпаведны ліст на электронную пошту.

З 17-га жніўня кожную з чатырох кніг цыкла можна будзе купіць анлайн і ў кнігарні за 59,90 зл., камплект з 4 кніг — 219,90 зл., камплект з 3 кніг — 169,90 зл.

Таксама 17-га жніўня а 17-й запрашаем вас у кнігарню "Кнігаўка" (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4) на сустрэчу з перакладчыцай Ведзьмара Кацярынай Маціеўскай.

Для ўсіх наведвальнікаў на мерапрыемстве спецыяльная цана на кожную кнігу цыкла — 49,90 зл.




Працягваецца папярэдні заказ на камплект з 4-х кніг на нашым сайце.

Асобна купіць кожную кнігу можна будзе з 17-га жніўня.


Кнігарня «Кнігаўка» працягвае цыкл сустрэч «Кніжнага клуба» з перакладчыкамі!

17 жніўня а 17-й нашай трэцяй госцяй стане Кацярына Маціеўская, перакладчыца, лаўрэатка Прэміі імя Карласа Шэрмана.

17 жніўня ў нас выходзіць перавыданне першых трох кніг з цыкла Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара.

Кніжны клуб пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. Мы абмяркуем наступныя тэмы:

📍 з якімі цяжкасцямі перакладчыца сутыкнулася пры перакладзе серыі "Вядзьмар;

📍як перакладчыца падыходзіла да перакладу культурна-спецыфічных элементаў, такіх як польскі фальклор ці гістарычныя адсылкі;

📍 які падыход перакладчыца абрала да перакладу ўласных імён і тапонімаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства змогуць купіць кнігі з цыкла пра "Ведзьмара" па спецыяльнай цане.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства.

Праект стаў магчымы пры фінансавай падтрымцы горада Варшавы і Старамесцкага Дома культуры ў межах конкурсу "Улюбёная кнігарня Варшавы".


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Амаль поўны камплект!

Ужо ў продажы дзве часткі "Валадара пярсцёнкаў" Джона Толкіна ў перакладзе Ігара Кулікова.

А да канца года выйдзе і трэцяя частка.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць камплект з 2-х кніг.

📚 Купіць на Allegro.

📚 Купіць на Amazon.

687 0 1 10 51


Показано 20 последних публикаций.