#сучаснасцьvsмінуласць
Царква ў Старых Габах у 1941 годзе пад нямецкай акупацыяй і сёння.
1904 год... Часы Расійскай Імперыі: на другім краі свету ідзе Руска-японская вайна. Тым часам у Старых Габах пачалося будаўніцтва новага каменнага храма на месцы былога, драўлянага.
Будоўля ішла хуткімі тэмпамі, і ў 1905 годзе рэтраспектыўна-руская царква св. Мікалая была асвечана. Новы храм збіраў шмат народа з вакольных вёсак: на Пакроў ў ёй ужо бралі шлюб першыя пары.
Пачатак Першай сусветнай, 1915 год... Хутка прыехаў і палкоўнік царскай арміі Дзмітрый Лагафет, апісаўшы сваё знаходжанне ў ваколіцах напярэдадні Нарачанскай аперацыі.
Войны ішлі адна за другой: першая Сусветная, Савецка-польская, другая Сусветная... І толькі ў 1964 годзе, падчас хрушчоўскіх ганенняў, святыня зачыніла свае дзверы.
Але ў 1984 годзе храм быў адчынены для вернікаў, пачынаюцца грунтоўныя рэстаўрацыйныя працы цягам 5 гадоў. Саюз пачынае развалівацца, рэстаўрацыя скончваецца і ў старадаўнюю вёску прыязджае святар Мікалай.