Naračanščyna | Нарачанскі край


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!
Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Валы мядзельскага замка на паўвостраве возера Мястра

Замкавае гарадзішча займае пагорак памерам 105х120 м. Мядзельскі замак існаваў у XV — пачатку XVIII стст. і меў дзве лініі абароны з бастэямі і бастыёнамі.

Падчас раскопак археолагамі на гарадзішчы, былі выяўлены і матэрыялы часоў Кіеўскай Русі, а менавіта ганчаровая кераміка 11-13 стагоддзяў, жалезныя вырабы, косці дзікай і свойскай жывёлы, луска і косці рыбы.


Перадзамча на паўвостраве Замак возера Мястра

Селішча ранняга сярэднявечча, якое размяшчаецца на ўсход і паўночны ўсход ад месца замка. Займае ўзвышанную ўсходнюю частку паўвострава. Падчас раскопак тут былі выяўлены сляды неалітычнай стаянкі: агнішчы, крамянёвыя ножападобныя пласціны і наканечнікі стрэл, ляпная кераміка. Вышэй залягалі напластаванні сярэдневечнага перыяду. Сярод знаходак 10-13 стагоддзяў — ганчарная кераміка, жалезныя нажы, дужка ад вядра. Матэрыялы 14-17 стагоддзяў — гліняны посуд, гаршковая кафля, жалезныя вырабы. Пастаяннае жыццё на селішчы спынілася ў пачатку 18 стагоддзя

704 2 11 10 40

Віншуем праваслаўных чытачоў нашага канала з Раством Хрыстовым! Няхай гэтае чароўнае свята напоўніць ваша жыццё святлом, цяплом, радасцю і дабрабытам. Жадаем вам міру, дабра і сямейнай утульнасці. Няхай анёл-ахоўнік засцерагае вас ад усіх бед і нягод!

✏️ Царква ў Крывічах у сучаснасці і на фота каля 1900 года


102 гады таму, 5 студзеня 1923 Якуб Колас скончыў напісанне сваёй паэмы "Новая зямля", якая стала сапраўдным шэдэўрам беларускай літаратуры.

Наш зямляк, мастак Васіль Шаранговіч, у 2002 годзе напісаў да паэмы 90 маляўнічых ілюстрацый.

«...Як я пайшоў у школу і мы сталі вывучаць літаратуру, мама, вечарамі седзячы за кроснамі або калаўротам, прасіла мяне пачытаць Янку Купалу, Якуба Коласа альбо нашага земляка Максіма Танка. Найбольш даспадобы ёй была „Новая зямля“. І я так часта чытаў ёй гэтую паэму, што з часам ведаў яе назубок, а гэта было для мяне не так ужо і цяжка, бо ў школе лічылі, што памяць у мяне фенаменальная».


Каляровая палітра мядзельскай кафлі XVl стагоддзя, і як такая кафля магла б выглядаць на сценах палаца ў Мядзельскім замку. Ілюстрацыі праекта Naračanščyna.

Мядзельская кафля мае найбліжэйшыя аналогіі з матэрыялаў раскопак Віленскага Ніжняга замка. Магчыма, што над Мядзельскай кафляй працавалі майстры, якія будавалі печы ў вялікакняжацкім замку ў Вільні. Гэта паказвае, што ў першай палове 16 стагоддзя Мядзел меў значны статус рэзідэнцыі. Знойдзеныя фрагменты кафлі можна пабачыць у экспазіцыі Мядзельскага музея.

Мядзельская кафля


✨ Адміністрацыя канала Naračanščyna віншуе вас з надыходзячым 2025 годам!

Дзякуем, што вы чытаеце нас! У новым годзе мы працягнем плённа працаваць над кантэнтам, падарожнічаць і шукаць невядомыя старонкі гісторыі нашага краю.

✏️ Панарамны від Кабыльніка зімою 1917 года


2024 год быў годам калі Мядзел адзначыў сваё 700-годдзе. На хвалі святкавання юбілею горад змяніўся, і, дзякуючы рэканструкцыі пляжа, стаў бліжэй да сваёй лепшай версіі. Хочацца верыць, што гэта толькі пачатак, і Мядзел будзе ўсё больш раскрываць свой патэнцыял.


Як змянілася планіроўка Новага Мядзела з XVll па XVIll стагоддзе

Нядаўна, дзякуючы данату нашага падпісчыка, Івана Сяргеевіча, мы набылі цыфравыя копіі інвентара мядзельскага староства 1668 года. Зараз мы працуем над расшыфроўкай і аналізам гэтага дакумента.


У інвентары Новага Мядзела ў 1668 годзе згадваюцца тры вуліцы і Рынак (імаверна, плошча разам з вуліцай). Усяго 201 гаспадарка:

Рынак — 33 дымы
Даўгінаўская — 43
Над возерам Мястра — 71
Дунілаўская — 54

Найбольш заселенай вуліцай месца была вуліца над возерам Мястра. Да 1778 яна займела новую назву — Віленская, і працягвала заставацца найбуйнейшай у мястэчку. Відаць, той час людзі аддавалі перавагу нерухомасці ля самой вады

Няма згадак пра наступныя вуліцы: замкавую, варас, царкоўную і віленскую, якія існавалі ў 1778. Выкажам здагадку, што яны ўжо былі пракладзеныя, але з-за невялікай заселенасці у інвентары яшчэ не былі пазначаныя як асобныя вуліцы

Рэканструкцыя плану Мядзела 1778 г. — Я. Звяруга. Рэканструкцыя планіроўкі 1668 г. — Нарачаншчына


🎄 Успаміны Святаслава Шабовіча пра святкаванне Калядаў у фальварку Марцінова (цяпер у складзе Сватак) ў 1930-я:

"Мне вельмі запомнілася, як аднойчы напярэдадні Калядаў мы з бацькам паехалі ў лес па ялінку. Зямля была пакрытая тоўстым слоем снегу. Мы ехалі на санях, і бацька кіраваў канём. Мы выбралі прыгожую ялінку, ссеклі яе і прывезлі на санях дадому. У той жа вечар упрыгожылі яе прывабнымі цацкамі. Рознакаляровыя васковыя свечкі, прымацаваныя да галінак, дадавалі хараства аздабленню. Нашая сям’я рыхтавалася сустракаць Каляды. Перадкалядная вячэра, якую беларусы называюць «куцця», — гэта вялікі абед, на які гатуюць толькі посныя стравы. У адпаведнасці з традыцыяй, на стол пад святочны абрус клалі сена. Сярод страваў, якія падаваліся на куццю, былі варэнікі, што елі з рознымі прысмакамі і падліўкамі. З напояў на стале былі малако, гарбата і квас. У адпаведнасці з іншай каляднай традыцыяй пасля вячэры ежу са стала не прыбіралі, пакідаючы яе на ноч для дзядоў — духаў памерлых продкаў."


🎄Успаміны Анэлі Катковіч пра святкаванне Калядаў у Будславе ў 1920-х гадах:

«З вялікай прыемнасцю ўспамінаю зіму й калядныя святы, а таксама запусты. Нейкі месяц да Каляд цэлымі вечарамі клеілі мы розныя цацкі на ёлку. У краме куплялі ўсялякія галоўкі анёлаў, Зюзяў, зоркі, каляровую паперу й пачыналі рабіць ланцугі, розныя цацкі, спяваючы пры гэтым калядкі.

Успамінаючы родны дом адразу перад вачыма бачу Каляды, асабліва куццю, калі ўбіралі мы ёлку й прыгатаўлялі ўрачыстую вячэру. На стол клалі сена й накрывалі белым абрусом. Калі на небе паказалася першая зорка, садзіліся мы за стол, ламаліся аплаткам і пачыналі вячэраць. Мусела быць дванаццаць страў. Найперш ішлі селядцы й рыба, далей боршч з вушкамі, потым куцця, сліжыкі, кісель белы, аўсяны й журавінавы, кампот і г.д. Пасля вячэры запальвалі на ёлцы свечкі й пачыналі спяваць калядкі. Апоўначы ішлі ў касцёл на пастэрку. На першы дзень святаў, пасля снедання, пачыналі йграць у арэхі, дзе трэба было адгадаць, ці хто мае ў руцэ цотку ці лішку.»


Скаўцкая каманда ў Свіры

⚜ Рух скаўтаў узнік у 1907 годзе ў Вялікабрытаніі і стаў папулярным у розных частках свету. Падлеткаў-скаўтаў на свежым паветры вучылі карыстацца зброяй, выжываць у лесе, арыентавацца на мясцовасці. У міжваенны перыяд польскае скаўцтва ператварылася ў магутны моладзевы рух. Перад Другой сусветнай Саюз польскіх Харцэраў налічваў 200 тыс. чалавек

⛺️ Скаўцтва актыўна дзейнічала і ў Свіры, што адлюстравана на 3 фотаздымках з архіва Дануты Зіленас:

• Скаўцкія (харцэрскія) каманды ў Свіры падчас цырымоніі прынясення прысягі, 1923 г.

• Свірская скаўцкая каманда ім. Эміліі Плятэр, вучні школы разам з настаўнікамі і святаром, 1935 г. Мяркуючы па чорнай нарукаўнай павязцы ў настаўніка, здымак зробены падчас усепольскай жальбы з нагоды смерці Юзафа Пілсудскага.

• Скаўцкая дружына ім. Эміліі Плятэр, каля 1935 г. У каментарах будзе пералік асобаў, размешчаных на апошнім фотаздымку

✏️ Будынак школы ў Свіры, 1934 г.

827 1 11 5 31


Показано 12 последних публикаций.