Мой родны гук


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


бот для ўсіх пытанняў і заказу фільмаў: @mojrodnyhuk_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Нашу агучку можна паглядзець легальна!

Праўда, пакуль толькі адзін фільм. «Мінулыя Каляды» у нашай агучцы з’явіліся на VOKA!

Глядзець тут:
https://voka.tv/ru-RU/movies/m-nulyya-kalyady (даступна для прагляду толькі з Беларусі)


Репост из: KAMBEG
Спадарства, сёння ў дзень роднай мовы прапаную зрабіць пару вельмі простых і добрых рэчаў на карысць яе развіцця!

1. Падпішыце петыцыю на твічы, каб там дадалі беларускую мову ў спіс моў трансляцый. Супольнасць твіча паступова расце і там з’яўляецца ўсё больш цікавага і якаснага кантэнту, але нашыя стрымеры вымушаныя пазначаць свае стрымы іншай мовай (рускай, украінскай ці яшчэ якой) і карыстацца хэштэгамі.
Такі здавалася б маленькі крок моцна дапамог бы нашым рабятам быць больш заўважнымі і знайсці свайго гледача.

2. Петыцыя аб даданні беларускай мовы на Amazon KDP. каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні — любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску.
Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе пакажыце сябрам.

З днём роднай мовы!!!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чаму начное неба свеціцца блізка паўночнага і паўднёвага полюсаў?

Эфект паўночнага ззяння тлумачыцца ў дакументальным серыяле Планеты (The Planets 2019), які штотыдзень выходзіць у нашай агучцы.

Пакуль серыял даступны для нашых патронаў, таму калі ёсць жаданне і магчымасць: падпісвайцеся!
💵 Патрыён: patreon.com/MojRodnyHuk
👀 Глядзець можна тут: https://kinakipa.site/movie?id=1272394

п.с. мы разумеем, што вы ўсе чакаеце навіны па Валадару Пярсцёнкаў. Першы фільм на стадыі агучвання, большая частка акцёраў ужо агучыла свае рэплікі, засталося пару чалавек, яны павінны скончыць найбліжэйшым часам.


Віншуем з Калядамі!

І няхай у нас пакуль яшчэ не склалася ўласнай падборкі навагодніх фільмаў, сёе-тое мы вам параіць можам:
Мінулыя Каляды — прыгожы рамантычны фільм з Эміліяй Кларк у галоўнай ролі. Калядны цуд (і настрой) прысутнічаюць ❤️
Апусціць перыскоп — старая амерыканская камедыя пра марскі флот ЗША (і наша першая работа). Вельмі смешнае і лёгкае кіно — самае то на святы 🔭
Халоднае сэрца — чароўны мульт, з песнямі, снегам, балванам Олафам і магіяй. Можна паглядзець усёй сям'ёй (ёсць першая і другая часткі) 🧊
Піраты Карыбскага мора (трылогія) — не зусім калядны, але казка! І таксама добра пасуе для сямейнага прагляду 😉

Таксама працягваецца наш збор на Валадара Пярсцёнкаў! На два фільмы мы ўжо сабралі, засталося яшчэ зусім крыху🔥

Заданаціць можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

п.с. спасылка на канал з бэкстэйджэм прыходзіць па пошце, калі нешта не прыйшло пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Мы сабралі на першы фільм!

А гэта значыць, ён ужо дакладна будзе і мы хутка пачнём агучку.

Але расслабляцца яшчэ рана! Таму не спыняемся)
Дарэчы, тыя, хто ахвяраваў 50$ і больш ужо атрымалі свае доступы да закрытай суполкі і могуць паслухаць як гучыць Голум ці Арагорн 😉

Таксама нам шмат пішуць з аднолькавымі пытаннямі, таму адкажам на тры асноўных прама тут:
1. Мы будзем рабіць рэжысёрскую версію
2. Пераклад будзе абапірацца на сучасны афіцыйны пераклад кніг Валадара Пярсцёнкаў
3. Мы не шукаем людзей на агучку, але калі вы маеце акцёрскі досвед (асабліва ў дубляжы) і вельмі хочаце паўдзельнічаць, можаце напісаць нам у бот @mojrodnyhuk_bot

Далучыцца да збору можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
альбо праз крыпту ці paypal для гэтага пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!

спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.

Усе, хто заданацяць атрымаюць:

20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар);
1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)

Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot

п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа




На нашым інстаграме ўжо больш за 1000 падпісыкаў🥳

Нам туды можна напісаць, пакінуць каментар, спытаць нешта, а яшчэ там часам выходзіць кантэнт, якога тут няма.

Напрыклад ролік пра тое, як і чаму ствараўся дубляж Німоны:
https://www.instagram.com/reel/DDUfpz2oJjR/

Падпісвайцеся і вы 😉
instagram.com/mojrodnyhuk/


🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰


Публічны рэліз Німоны будзе сёння!

падпісвайцеся на наш канал, каб не прапусціць)


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Інструкцыі я дашлю вам па факсе пазней


Акрамя Німоны на нашым патрыёне штотыдзень выходзіць новая серыя Чалавека-павука 1994 года!
На дадзены момант іх ужо 4.

Падпісвайцеся😉: patreon.com/MojRodnyHuk


Нашыя гледачы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прагляду Німоны!

Хтось лічыць, што наша Німона гучыць лепш за арыгінальную!
Дарэчы, у суседзяў з усходу дубляжу гэтага мульта наогул няма (толькі закадр)

😉 падпісвайцеся і глядзіце: https://www.patreon.com/MojRodnyHuk


🔥 Німона
Nimona(2023)

Трэйлер

imdb
Сюжэт:
У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў. Неўзабаве рыцар неспадзявана даведваецца, што яго саюзніца – істота-пярэварацень, якую Балістэр навучаны знішчаць. У смяротна небяспечнай сітуацыі Німона становіцца ідэальным памочнікам у барацьбе з незлічонымі слугамі каралеўства, якія палююць на іх...


Патроны ўжо могуць паглядзець тут:
https://kinakipa.site/movie?id=4948091


Німона гатовая!

Усім данацерам быў высланы ліст на мэйл, які ўказвалі пры ахвяраванні!
Калі вы не атрымалі сваю версію фільма, ці нешта не так: пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot

У хуткім часе мультфільм стане даступным для нашых патронаў, таму падпісвайцеся: patreon.com/MojRodnyHuk

А пакуль ацаніце наш дубляваны трэйлер:
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo


🕷Чалавек-павук 1994

Нейкі час таму мы пачалі агучку мультсерыяла пра Чалавека-Павука 1994, але працэс крыху зацягнуўся, ды і яго пачалі агучваць іншыя рабяты.
Час ішоў, рабяты тую агучку закінулі, а мы тым часам урываемся са сваёй! Цяпер эксклюзіўна для патронаў, кожную суботу будзе выходзіць Чалавек-павук 1994 года! Першая серыя ўчора выйшла!

Падпісвайцеся: patreon.com/MojRodnyHuk


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎙Яшчэ адзін урывачак з Німоны!

Каб пабачыць фільм адразу пасля выхаду, падпісвайцеся на наш патрыён!

А агучку наступнага фільма ў нас можна заказаць, для гэтага пішыце ў наш бот @mojrodnyhuk_bot


🥳 Агучка Німоны скончана!

Ідзе працэс выпраўленняў і апрацоўкі гуку, а ён будзе не такі хуткі, бо гэта ўсё ж дубляж!
У хуткім часе вас чакае шмат крутых і сакавітых урыўкаў 😉

Агучку наступнага фільма ў нас можна заказаць, для гэтага пішыце ў наш бот @mojrodnyhuk_bot


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Агучка Німоны ідзе поўным ходам!

І так… гэта будзе дубляж!


🏴‍☠️Піраты Карыбскага мора 3 цяпер у адкрытым доступе!

Глядзець можна тут:


Репост из: Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Дэдпул і Расамаха / Deadpool & Wolverine
anibel.net/cinema/Deadpool-and-Wolverine?tg

Агучка: #Мой_родны_гук

Данат:
https://www.patreon.com/MojRodnyHuk

#Deadpool_and_Wolverine #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Показано 20 последних публикаций.