Мой родны гук


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


бот для ўсіх пытанняў і заказу фільмаў: @mojrodnyhuk_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


Віншуем з Калядамі!

І няхай у нас пакуль яшчэ не склалася ўласнай падборкі навагодніх фільмаў, сёе-тое мы вам параіць можам:
Мінулыя Каляды — прыгожы рамантычны фільм з Эміліяй Кларк у галоўнай ролі. Калядны цуд (і настрой) прысутнічаюць ❤️
Апусціць перыскоп — старая амерыканская камедыя пра марскі флот ЗША (і наша першая работа). Вельмі смешнае і лёгкае кіно — самае то на святы 🔭
Халоднае сэрца — чароўны мульт, з песнямі, снегам, балванам Олафам і магіяй. Можна паглядзець усёй сям'ёй (ёсць першая і другая часткі) 🧊
Піраты Карыбскага мора (трылогія) — не зусім калядны, але казка! І таксама добра пасуе для сямейнага прагляду 😉

Таксама працягваецца наш збор на Валадара Пярсцёнкаў! На два фільмы мы ўжо сабралі, засталося яшчэ зусім крыху🔥

Заданаціць можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

п.с. спасылка на канал з бэкстэйджэм прыходзіць па пошце, калі нешта не прыйшло пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Мы сабралі на першы фільм!

А гэта значыць, ён ужо дакладна будзе і мы хутка пачнём агучку.

Але расслабляцца яшчэ рана! Таму не спыняемся)
Дарэчы, тыя, хто ахвяраваў 50$ і больш ужо атрымалі свае доступы да закрытай суполкі і могуць паслухаць як гучыць Голум ці Арагорн 😉

Таксама нам шмат пішуць з аднолькавымі пытаннямі, таму адкажам на тры асноўных прама тут:
1. Мы будзем рабіць рэжысёрскую версію
2. Пераклад будзе абапірацца на сучасны афіцыйны пераклад кніг Валадара Пярсцёнкаў
3. Мы не шукаем людзей на агучку, але калі вы маеце акцёрскі досвед (асабліва ў дубляжы) і вельмі хочаце паўдзельнічаць, можаце напісаць нам у бот @mojrodnyhuk_bot

Далучыцца да збору можна тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
альбо праз крыпту ці paypal для гэтага пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot


Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!

спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.

Усе, хто заданацяць атрымаюць:

20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар);
1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)

Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot

п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа




На нашым інстаграме ўжо больш за 1000 падпісыкаў🥳

Нам туды можна напісаць, пакінуць каментар, спытаць нешта, а яшчэ там часам выходзіць кантэнт, якога тут няма.

Напрыклад ролік пра тое, як і чаму ствараўся дубляж Німоны:
https://www.instagram.com/reel/DDUfpz2oJjR/

Падпісвайцеся і вы 😉
instagram.com/mojrodnyhuk/


🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰


Публічны рэліз Німоны будзе сёння!

падпісвайцеся на наш канал, каб не прапусціць)


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Інструкцыі я дашлю вам па факсе пазней


Акрамя Німоны на нашым патрыёне штотыдзень выходзіць новая серыя Чалавека-павука 1994 года!
На дадзены момант іх ужо 4.

Падпісвайцеся😉: patreon.com/MojRodnyHuk


Нашыя гледачы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прагляду Німоны!

Хтось лічыць, што наша Німона гучыць лепш за арыгінальную!
Дарэчы, у суседзяў з усходу дубляжу гэтага мульта наогул няма (толькі закадр)

😉 падпісвайцеся і глядзіце: https://www.patreon.com/MojRodnyHuk


🔥 Німона
Nimona(2023)

Трэйлер

imdb
Сюжэт:
У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў. Неўзабаве рыцар неспадзявана даведваецца, што яго саюзніца – істота-пярэварацень, якую Балістэр навучаны знішчаць. У смяротна небяспечнай сітуацыі Німона становіцца ідэальным памочнікам у барацьбе з незлічонымі слугамі каралеўства, якія палююць на іх...


Патроны ўжо могуць паглядзець тут:
https://kinakipa.site/movie?id=4948091


Німона гатовая!

Усім данацерам быў высланы ліст на мэйл, які ўказвалі пры ахвяраванні!
Калі вы не атрымалі сваю версію фільма, ці нешта не так: пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot

У хуткім часе мультфільм стане даступным для нашых патронаў, таму падпісвайцеся: patreon.com/MojRodnyHuk

А пакуль ацаніце наш дубляваны трэйлер:
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo


🕷Чалавек-павук 1994

Нейкі час таму мы пачалі агучку мультсерыяла пра Чалавека-Павука 1994, але працэс крыху зацягнуўся, ды і яго пачалі агучваць іншыя рабяты.
Час ішоў, рабяты тую агучку закінулі, а мы тым часам урываемся са сваёй! Цяпер эксклюзіўна для патронаў, кожную суботу будзе выходзіць Чалавек-павук 1994 года! Першая серыя ўчора выйшла!

Падпісвайцеся: patreon.com/MojRodnyHuk


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎙Яшчэ адзін урывачак з Німоны!

Каб пабачыць фільм адразу пасля выхаду, падпісвайцеся на наш патрыён!

А агучку наступнага фільма ў нас можна заказаць, для гэтага пішыце ў наш бот @mojrodnyhuk_bot


🥳 Агучка Німоны скончана!

Ідзе працэс выпраўленняў і апрацоўкі гуку, а ён будзе не такі хуткі, бо гэта ўсё ж дубляж!
У хуткім часе вас чакае шмат крутых і сакавітых урыўкаў 😉

Агучку наступнага фільма ў нас можна заказаць, для гэтага пішыце ў наш бот @mojrodnyhuk_bot


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Агучка Німоны ідзе поўным ходам!

І так… гэта будзе дубляж!


🏴‍☠️Піраты Карыбскага мора 3 цяпер у адкрытым доступе!

Глядзець можна тут:


Репост из: AniBel — анімэ і манга на беларускай мове
Дэдпул і Расамаха / Deadpool & Wolverine
anibel.net/cinema/Deadpool-and-Wolverine?tg

Агучка: #Мой_родны_гук

Данат:
https://www.patreon.com/MojRodnyHuk

#Deadpool_and_Wolverine #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by


Нашу агучку «Дэдпула і Расамахі» пакажуць у Батумі!

Пакуль не ў кінатэатры 😅, але рабяты з Глядзім кіно ў Батумі ладзяць свой утульны кінапаказ у WoodyBar.

📍 Дзе?
Гаргасалі, 33 (WoodyBar) Пасля ўваходу ў бар трэба будзе спусціцца на ніжні паверх

🗓 Калі?
2 кастрычніка а 20:00 (серада)

▫️ Уваход вольны


🐺 Дэдпул і Расамаха скончаны!

Чакаем лічбавага рэлізу, а пакуль патроны ўжо могуць ацаніць чарнавую версію.
Паглядзець ужо цяпер можна тут (патрэбна падпіска на наш патрыён):
https://kinakipa.site/movie?id=1008444

Вашай увазе 4 кавалачкі, каб прадэманстраваць якасць выявы (ну і нашай агучкі, вядома 😉).

Асцярожна, могуць быць спойлеры!
Але ўсё ж пастараліся абраць урыўкі без іх

😉ну і не забывайце пра наш новы збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43343


🎥 Разам з Тояй пачынаем новы збор! Мультфільм Німона!

imdb
Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў. Неўзабаве рыцар неспадзявана даведваецца, што яго саюзніца – істота-пярэварацень, якую Балістэр навучаны знішчаць. У смяротна небяспечнай сітуацыі Німона становіцца ідэальным памочнікам у барацьбе з незлічонымі слугамі каралеўства, якія палююць на іх...


Пераклад ужо гатовы, засталося агучыць!

💸 Спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43343 (з Беларусі магчыма патрэбны VPN)

❗️Кожны данат ад 10$ і вышэй не толькі атрымае мульт самым першым, але і два нашых іншых фільмы: “Дэдпул і Расамаха” і “Піраты Карыбскага мора 3”!

🐺 Агучка фільма “Дэдпул і Расамаха” скончана! Пакуль толькі CamRip, але ён даволі неблагі (ніжэй будуць урыўкі). Паглядзець зараз можна па спасылцы, пры падпісцы на наш патрыён. Альбо пачакаць рэліз лічбавай версіі.

Показано 20 последних публикаций.