Мая Краіна Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Абмен еўра або долараў – гэта сапраўднае прыгода ў Беларусі!




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⬜️🟥⬜️ Вынікі работы падраздзялення «Тур» за месяц

✅ Здзейснена 25 эвакуацыйных выездаў, з якіх 19 – у баявых умовах
✅ Эвакуявана 17 адзінак тэхнікі
✅ Выратавана 38 вайскоўцаў

«Тур» працягвае сваю місію дзеля перамогі!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Дзяўчына ў шоку ад коштаў на арэнду жылля ў Мінску! Шукае варыянты, але цэны на кватэры выклікаюць больш пытанняў, чым адказаў. Як знайсці камфортнае жыллё па разумнай цане? 🤯💰


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Будзьце ўважлівыя ў лесе пад Петрыкавым — заўважылі рысь.


Репост из: Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 роки: @kalinouskipolk відзначає річницю! ⠀

9 березня 2022 року з білоруських добровольців сформовано батальйон імені Кастуся Калиновського. ⠀

У травні 2022 сформовано полк. ⠀

Відтоді підрозділ пройшов крізь найгарячіші точки війни. ⠀

Десятки воїнів Полку віддали свої життя. ⠀

Десятки відзначені державними нагородами. ⠀ ⠀
Боротьба триває! ⠀

😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 гады: @kalinouskipolk адзначае гадавіну! ⠀

9 сакавіка 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага. ⠀

У траўні 2022 года батальён быў перафарматаваны ў полк. ⠀

З таго часу падраздзяленне прайшло праз самыя гарачыя кропкі вайны. ⠀

Дзясяткі ваяроў Палка аддалі свае жыцці. ⠀

Дзясяткі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. ⠀

Барацьба працягваецца! ⠀

😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 Years: The @kalinouskipolk Anniversary! ⠀

March 9, 2022: Belarusian volunteers formed Kastus Kalinouski battalion. ⠀

May 2022: it was reorganized into a regiment. ⠀

Since then, the unit has fought through the fiercest battles of the war. ⠀

Dozens of warriors have given their lives. ⠀

Dozens have been awarded state honors. ⠀

The fight continues! ⠀⠀


Репост из: Мая Краіна Беларусь
Беларус, які адным з першых у свеце апісаў жахі савецкіх лагераў

9 сакавіка 1883 года нарадзіўся Францішак Аляхновіч - беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст. Менавіта ён ужо ў 1930-я гады напісаў твор "У капцюрох ГПУ", у якім распавядалася пра камуністычную карную галерную сістэму. Аляхновіч быў у зняволенні ў лагерах сістэмы ГУЛаг і ў 1933 годзе быў абменены на Браніслава Тарашкевіча, якога забілі саветы.

У 1944 годзе ў Вільні Аляхновіча забіў савецкі партызан.

Historyja | Мая краіна Беларусь


Беларусь беларуская ці расейская?

Мова - гэта тое, што закладае катэгорыі мыслення.

Калі мы кажам пра публічныя асобы, на іх падвойная адказнасць за ўжыванне беларускай мовы. У нашым кантэксце расейская мова мае вялізарны імперскі багаж (...) Міні Расю, дэмакратычную Расею не можам пабудаваць у Беларусі (...) У нашым канкрэтным выпадку, кожны касмапаліт, калі яго глыбей капнуць, гэта расейскі імперац.

Мова - гэта наша адметнасць. Гэта зарука таго, што мы захаваем нашу незалежнасць.

- у інтэрв'ю праекту "Жыццё-маліна" трапна заявіў беларускі дзеяч, палітолаг і перакладчык Алесь Лагвінец. Зрэшты, гэта выдатна бачна як мінімум на працягу апошніх 30 гадоў.

Відавочныя для г.зв. свядомых беларусаў думкі далей не асэнсаваныя часткай новых беларускіх дзеячаў, якія жывуць у ілюзіі, што Беларусь можа быць свабоднай з іх расейскай мовай, якую адстойваюць. Пры гэтым моцна ігнаруючы досвед суседзяў і блізкіх краін, якія змагаліся з расеізацыяй ды сваю дзяржаўнасць пабудавалі на сваіх мовах, а не расейскай.


Вельмі цяжка асэнсаваць, што ў Беларусі дасюль знаходзяцца помнікі Сталіну - савецкаму камуністычнаму тырану і забойцы, які з асалодай вынішчаў амаль усё беларускае на нашай зямлі.

Канешне, гэта не дзіва, бо пры ўладзе ўжо больш за 30 гадоў знаходзіцца такі ж саўковы забойца - Лукашэнка. Вось самазванец і беражэ сваіх крывавых ідалаў.


У Белкаапсаюзе павіншавалі жанчын ну дужа арыгінальным спосабам

Такой віншаванкі вы дакладна яшчэ ня бачылі😁


У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў гонар беларускага героя, які загінуў, баронячы места

Дошка будзе ўстаноўлена на вуліцы Варшаўскай у гонар Зьміцера Апанасовіча, які загінуў падчас абароны Ірпеня ў сакавіку 2022 года.


Жанчыны-палітвязні ў Беларусі: мужнасць і надзея 

Сёння ў беларускіх турмах знаходзяцца дзясяткі жанчын, якія былі асуджаныя за свае перакананні, за прагу да свабоды і справядлівасці. Гэта маці, дачкі, сястры, журналісткі, праваабаронцы, актывісткі — тыя, хто не змірыліся з беззаконнем і рэпрэсіямі. 

Іхняе зняволенне — гэта спроба ўлады зламаць волю і запалохаць грамадства. Але гэтыя жанчыны паказалі, што нават за кратамі можна заставацца моцнымі, вернымі сваім ідэалам і натхняць іншых на барацьбу. 

У гэты дзень хочацца пажадаць ім сілы, вытрымкі і хутчэйшага вяртання да родных. І галоўнае — ніхто не забыты, ніхто не адзін! Беларусь будзе вольнай, а ўсе, хто церпіць за праўду, абавязкова атрымаюць заслужаную свабоду.


"Бульбаш" загінуў

Гаворка пра беларуса з Рэчыцы і Гомеля, які пайшоў ваяваць за Расію супраць Украіны. Яму было 44 гадоў. Варта згадаць, што такіх беларусаў хапае, якія не толькі пасіўна, але актыўна падтрымліваюць Расію.

Мікалай Коваль (беларускае прозвішча) раней меў праблемы з законам і на яго заводзілася крымінальная справа.

Адметныя таксама словы бацькоў, дакладней мамы: "Сыночек наш, едет домой с СВО навечно молодым...". І іншыя расейскамоўныя камента далей.

Расейская мянушка "бульбаш", якую расейскія гаспадары лепяць на беларусаў, а некаторыя яшчэ паўтараюць і радуюцца, таксама адметная.


У Мінску ўладальнікі кватэры здалі яе ў арэнду траім грамадзянам з Афрыкі на паўгода

Пасля іх выезду яны выявілі, што жыллё апынулася ў жахлівым стане: халадзільнік быў запоўнены цвіллю і тараканамі, на столі і падваконніках разраслася цвіль, матрац быў у плямах, а паркет моцна пашкоджаны.

Арандатары таксама пакінулі ў кватэры асабістыя рэчы, у тым ліку пашпарты на невядомыя імёны і мясцовую валюту.

Уладальнікі ацэньваюць выдаткі на аднаўленне жылля прыкладна ў $3000, што адпавядае суме, атрымалай за паўгода арэнды.


Кананічныя ябацькі жывуць у гэтым будынку

Звычайна, людзі з хібамі розума, не ўзгадваюць пра мінулае.

Цікава, уласнік гэтага будынку ведае, колькі яго суайчыннікаў было знішчана пры ўдзеле таго самага СССР?


Як жыве і зарабляе міліцыя ў Менску

Толькі канкрэтныя лічбы, якія вас уразяць.

Новае даследаванне ад BELPOL паказала, колькі вытрачаецца бюджэтных грошай на кожнага асобнага дармаеда ў пагонах.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна тут:

https://t.me/belpol/1033


⚡️У Беларусі карнікі затрымалі украінскага грамадзяніна Івана Казлава, які незаконна перайшоў латвійска-беларускую мяжу.

Паводле дадзеных Госпамежкамітэта, украінец нібыта меў намер трапіць у Расію для здзяйснення экстрэмісцкай дзейнасці. Памежнікі суправаджалі Казлова да месца сустрэчы з яго таварышам, пасля чаго затрымалі абодвух пры падтрымцы АМАП.

Пазней у Наваполацку былі затрыманы яшчэ дзве асобы.

Супраць усіх затрыманых адкрыта крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.


Затрыманы аўтар гімну лукашэнкаўскага УНС

Паведамляецца, што затрыманы дырэктар Палаца культуры МАЗ. Адметна, што Анатоль Чэпікаў з'яўляецца аўтарам гімну лукашэнкаўскага "Усебеларускага народнага сходу". Раней Чэпікаў займаў пасаду гендырэктара заснаванай неакамсамольцамі з БРСМ радыёстанцыі "Пілот FM".

Прычынай сталі абвінавачанні ў карупцыі.

Некаторыя кампазіцыі Чэпікава выкарыстоўвалі на праўладных мерапрыемствах — напрыклад, гімн акцыі БРСМ "Беларусь помнит" і гімн пятага Усебеларускага народнага сходу "Беларусь".

Ці аматар Леніна, Сталіна і агульна савецкага камуністычнага рэжыму гатовы панесці самую вялікую кару за антыдзяржаўную дзейнасць?


У МУС карнікаў, новыя транспартныя сродкі

Натуральна, такі транспарт выкарыстоўваецца не супраць злачынцаў, а дзеля таго, каб ладзіць тэрор  мірнага насельніцтва. Дарэчы, такія навінкі набываюцца за бюджэтны кошт.


Дзяўчына - бібліятэкар  паскардзілася на сваю прафесію: зусім не мае сэнсу ды яшчэ адукацыю атрымліваць чатыры гады давялося

Але, у Беларусі без адмысловай вышэйшай адукацыі нельга ўладкавацца на працу ў бібліятэку. Пры гэтым, заробак бібліятэкара зусім мізэрны.

А як вы лічыце, ці ёсць непатрэбныя прафесіі?

Показано 20 последних публикаций.