📖 У мінулым годзе мне ў рукі выпадкова трапіла кніга Зінаіды Дудзюк «Слодыч і атрута». Прачытаў – і з той пары шчыра раю ўсім і кожнаму, хто пытаецца, што б такога пачытаць з сучаснай беларускай літаратуры (а хто не пытаецца, таму расказваю сам).
Вясковае жыццё як яно ёсць, дзіўным чынам пераплеценыя паміж сабой чалавечыя лёсы, лёгкая мова, цікавы сюжэт, у аснове якога рэальныя людзі і падзеі – проста навылет прабілі маё сэрца. Вельмі хацелася, каб трапілі і ў вашы.
💬 А ў каментарах да гэтага допіса запрашаю дзяліцца рэкамендацыямі, што б яшчэ такога пачытаць, каб узяць кнігу ранкам – і плюнуць на ўсё, пакуль не будзе перагорнута апошняя старонка
#кнігі_лд