🪄Беларусы стварылі петыцыю, каб праваўладальнікі Гары Потара дазволілі выдаваць кнігі пра хлопчыка-які-выжыў па-беларуску
А што здарылася? Выдавецтва «Янушкевіч», якое зараз працуе ў Польшчы, паспела выпусціць па-беларуску тры кнігі — «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і патаемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана». Але дамовіцца з праваўладальнікамі на працяг серыі не атрымалася.
«Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе…» — распавёў выдавец Андрэй Янушкевіч.
Але беларусы з такім раскладам не пагадзіліся — і стварылі петыцыю (пад якой ужо 553 подпісы). Аўтары падкрэсліваюць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля пераследу з боку беларускіх уладаў і што праз палітычны пераслед за тры з паловай гады пакінулі краіну каля 500 тысячаў беларусаў. Акрамя таго, беларуская мова зараз знаходзіцца ў небяспецы, ЮНЕСКА прызнала яе «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх папулярных кніг на беларускай мове спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.
Падтрымаць Гары Потара па-беларуску — вось тут.