Репост из: Haradzienski
25 ліпеня 1947 года нарадзіўся Аляксандр Мілінкевіч – карэнны гарадзенец, праўнук паўстанца 1863-64 гг. і ўнук рэпрэсаванага беларускага актывіста, навуковец, палітык, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, беларускі дзеяч, былы «віцэ-мэр» Горадні (1990-1996). Чалавек заслужаны для Горадні і Беларусі. Сярод многага, варта нагадаць, што менавіта пан Мілінкевіч арганізаваў рэстаўрацыю гарадзенскага старога гадзінніка і фактычна пачаў працэс вяртання гістарычных назваў вуліц.
Найлепшыя віншаванні пану Аляксандру!
Найлепшыя віншаванні пану Аляксандру!