Фильтр публикаций


Репост из: Historyja
🚩 У савецка-расейскім наратыве, які далей транслюецца ў Беларусі, недапушчальным з'яўляецца факт, што хапала людзей, якія радаваліся нямецкага наступу ў 1941 годзе. Сутнасць у тым, што такая рэакцыя была выкліканая кароткім, але інтэнсіўным досведам савецкага тэрору, які наступіў у 1939/1940 годзе разам з прыходам камуністаў. Для прыкладу Францішак Аляхновіч, які ў Вільні і ваколіцах быў вымушаны хавацца ад бальшавікоў пасля акупацыі Літвы, так апісваў 22 чэрвеня 1941 года:

✍🏻 "Цяпер мне стала ясна. Цяпер я паверыў. З радасьці я нават забыўся спытацца жыдка, хто ён і ад імя каго дае мне загад. Ці ня ўсё роўна? Самае важнае — вайна! Канец маіх мукаў, канец бадзячага жыцьця, я буду магчы вярнуцца ў сваю хату і жыць як чалавек. Ужо чырвоная нечысьць не дасягне мяне. Паявіліся на небе самалёты. Гэта былі нямецкія самалёты! Зь якой радасьцяй я ім прыглядаўся!"


Репост из: Historyja
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Дэпутаты ад апазіцыі БНФ выступалі за свабоду прэсы. Рэпартаж 1995 года.

Сёння ў гэта цяжка паверыць, але навіны на АНТ былі па-беларуску.


"Адносна ж беларусызацыі - доктар гістарычных навук Алена Маркава, якая прысьвяціла беларусізацыі пачатку 90-х дысэртацыю і працавала ў Дзяржаўным архіве, піша пра літаральна кубамэтры лістоў дзясяткаў тысяч беларусаў у Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР, якія віталі прыняцьце Закона аб мовах (студзень 1990).
Ну і паколькі я ўзгадаў Пазьняка і дэпутацкую Апазыцыю БНФ-12, проста заўважу, што зводзіць іх дзейнасьць да толькі беларускай мовы (а гэта шмат кім робіцца) – памылка. Дэпутаты БНФ ў 1990-91 падрыхтавалі пакет заканадаўчых актаў аб Незалежнасьці і 25 жніўня 1991 дамагліся гэтай Незалежнасьці, стварылі заканадаўчы падмурак беларускай дзяржаўнасьці (уласную грашовую сыстэму, войска, мытню, памежную службу), распрацавалі дзясяткі законапраектаў у галіне эканомікі. Беларускай мове было прысьвечана добра калі 1% выступаў дэпутатаў (з пазыцыі сёньняшняга дня – я б прысьвяціў ёй 100%).

Усё гэта сьвядома замоўчваецца і рэжымам, і новай апазыцыяй (прычым калі рэжым робіць гэта тупой грубай забаронай, новая апазыцыя – праз афіляваныя зь ёй некаторыя СМІ у сэнсе PR даволі тэхнічна і вытанчана, прафэсіяналаў хапае, а грошы робяць сваю справу. Зрэшты, пачалося гэта з 1999 году). Такое замоўчваньне будзе цягнуцца доўга, але калі-небудзь (ясна, не пры нашым жыцьці) Гісторыя ўсё расставіць на свае месцы.

Што ж тычыцца беларускай мовы – нагадаю, рэалізацыя Закона аб мовах была разьлічаная на 10 (дзесяць) гадоў; Васіль Быкаў лічыў гэты час занадта расьцягнутым. Але і ў такім выглядзе Закон не выконваўся ў шмат якіх палажэньнях з самага першага году, а антыканстытуцыйным рэфэрэндумам 1995, прызначаным праз дзяржаўны пераварот, быў фактычна зьліквідаваны. Гэты Закон давядзецца аднаўляць і прайсьці праз рэалізацыю ўсіх ягоных этапаў – калі толькі нацыя ня хоча падзяліць лёс народаў, якія зьніклі ў абшарах Расейскай імпэрыі."

Крыніца: Сяргей Навумчык


Репост из: Historyja
16 лютага 1895 года нарадзіўся Францішак Кушаль – беларускі вайсковец і палітычны дзеяч, публіцыст, спрэчная постаць у некаторых асяроддзях.

Дзейнічаў у беларускіх руху ўжо пасля Першай сусветнай вайны. У час Другой сусветнай вайны быў інтэрніраваны ў СССР і цудаў не быў расстраляны саветамі. Свой час сядзеў у адной камеры з генералам Андэрсам. Ужо ў час нямецкай акупацыі стаў чальцом падафіцэрскай беларускай школы паліцыі ў Менску, распрацаваў праект Беларускага корпуса самааховы. Пазней стаў шэфам галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. З канца Другой сусветнай вайны ў эміграцыі, дзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім і культурным жыцці. Яго сын – Яраслаў, загінуў ад выбуху закладзенай савецкімі партызанамі бомбы ў менскім тэатры падчас прадстаўлення.

561 0 6 43 22

Репост из: Historyja
Сёння ў Літве Дзень незалежнасці. Гэта звязана з падпісаннем акту незалежнасці, што адбылося 16 лютага 1918 года. І тут цікавостка.

Акт незалежнасці Літвы быў выдадзены ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Той самай, дзе друкаваліся таксама шматлікія беларускія (натуральна беларускамоўныя) выданні. Менавіта ў Кухты выйшаў перы нумар газеты "Наша Ніва" ("Nasza Niwa"), а таксама творы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча і іншых нашых класікаў. А яшчэ была выдадзеная "Беларуская граматыка для школ" аўтарства Браніслава Тарашкевіча.

Я не самотны, я кніжку маю. З друкарні пана Марціна Кухты - менавіта гэта перад смерцю пісаў Максім Багдановіч.


Репост из: Historyja
Яшчэ ў XVII стагоддзі ў Рэчы Паспалітай з'явілася прапанова, каб увесці папяровыя грашовыя знакі, аднак была адхіленая.

Першыя банкноты ў нашай краіне зʼявіліся яшчэ пад канец існавання Вялікага Княства Літоўскага і агульна Рэчы Паспалітай, дакладней у час паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе.


Праект Архіварта стварыў аўдыя-гід па Менску

https://archivarta.by/audioguide/

Гэта пробная версія для абмежаванай колькасці аб'ектаў у Менску агучаная беларускай нейрасеткай (не ідэальна, але прымальна) (...) Між іншым на Архіварце зараз амаль 3 тысячы аб'ектаў. Калі вы хочаце, каб аб'екты вашага мястэчка ці ваш аб'ект таксама дадалі ў аўдыягід, напішыце нам пра гэта. Таксама вы можаце ствараць свае аб'екты на Архіварце ці ўвогуле стаць рэдактарам, проста напішыце нам.


У Беларусі экстрэмісцкімі прызналі кнігі аўтарства Сяргея Навумчыка "Дзевяноста другі" і "Дзевяноста трэці".

Цыкл кніг пра 1990-я складаецца з шасці кніг. Кнігі даступныя ў інтэрнэце.


Падгледжаны мэм

779 0 5 14 46

Творчасць Семірадскі фактычна вартая ўвагі. У яго шмат твораў прысвечаных караням еўрапейскай культуры - грэцкім, рыскім і хрысціянскім.

Фактычна, частка сям'і Семірадскіх, якая магчыма паходзіла з гістарычнай Малапольшчы, пераехала ў гістарычную Літву, а дакладней у Наваградак, адкуль якраз галіна Генрыха. Сам ён нарадзіўся на тэрыторыі сённяшнай Украіны, што не робіць з яго аўтаматычна ўкраінца.

Пытанне, ці сам Семірадзкі (Семірадскі) ведаў, што паходзіў з "беларускай" шляхты, а не літоўскай (litewskiej) у гістарычным разуменні? Можна мадэрнізаваць у папулярызацыі, але варта быць асцяродным, бо потым будуць перакладаць Літва як Беларусь (як у выпадку некаторых твораў Сыракомлі), а можа нават і ў "Пану Тадэвушы" Міцкевіча заменяць "Беларусь" на "Літва". Дарэчы, сям'я Сямірадскіх праз хросты была спалучана з Міцкевічамі. А мама была сястрой аўтаркі вядомай кнігі "Літоўская гаспадыня".

У артыкуле нажаль дапушчана г.зв. wishful thinking. Чытаем: "Што тычыцца «польскага паходжання», то, калі не лічыць спаланізаванасці шляхты, яно не прасочваецца зусім.". Пра культурны аспект не дапісваецца.

Варта нагадаць, што Семірадскі пакінуў таксама ілюстрацыі з відамі радзімы. Што ж, добра, што хоць у "нейкай" краіне памятаецца пра гэтага мастака каранямі ў былым Наваградскім ваяводстве.

Артыкул, пра які гаворка https://nashaniva.com/361443

PS. Адносна аднаго з каментароў, які ў духу "ворагі народу забралі". А ці той "народ" памятае пра "сваіх"? Бо ў інтэрнэтную эпоху ўжо цяжка ўсё скідваць на "іх", якія забралі, скралі і скрылі.


Репост из: Historyja
15 лютага 1989 года былі выведзеныя савецкія войскі з Афганістана. На гэтую вайну саветы выслалі больш за 30 тысяч беларусаў.


Фрэска "Цуд над Віслай", якая знаходзілася ў касцёле ў Солах і была знішчана нашчадкамі бальшавікоў.

Першы варыянт знішчылі яшчэ савецкія камуністы. Арыгінал быў створаны ў міжваенны час, мастак: Пётра Сергіевіч.


Той момант, калі збольшага расеізаваны канал "пазычыў" запіс, але ад сябе ўставіў памылку 🙉

Якая БНР у 1902 годзе? Ці гэта так пішуць побач з "бульбашскімі" артыкуламі пра бульбу як старажытны беларускі прадукт? Проста "невероятно" 😆


Репост из: Historyja
Помнік святому Валянціну пры касцёле святога Валянціна ў Смалявічах.


Репост из: Historyja
14 лютага 1919 года пачалася польска-бальшавіцкая вайна

Гэты канфлікт праходзіў на тэрыторыі нашай краіны і ў ім удзельнічалі таксама беларусы. Акрамя таго менавіта гэтая вайна на міжваенны перыяд падзяліла Беларусь на дзве часткі.


Тое, што ў Беларусі блыталі Купалу і Коласа - не павінна здзіўляць. Але цікава, што лукашэнкаўцы блытаюць нават сваіх савецкіх герояў.


Репост из: Historyja
Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Рэліквіі святога да сённяшняга дня знаходзяцца ў Тэрні, а таксама ў адным з парафіяльных касцёлаў у Баварыі. Ужо ў V ст. успамін св. Валянціна адзначаўся 14 лютага.

З яго імем звязана шырока распаўсюджаная ў многіх краінах традыцыя "валянцінак", т. зв. "свята закаханых". Святы лічыцца апекуном добрага сужэнства; яго заступніцтва просяць таксама пры эпілепсіі і пры частых стратах прытомнасці. На абразах яго малююць як біскупа, часцей за ўсё ў атачэнні калекаў, эпілептыкаў або з пеўнем.

Крыніца


Репост из: Historyja
14 лютага 1906 года нарадзіўся Мікалай Улашчык - беларускі гісторык, этнограф, краязнаўца, літаратар, аўтар навуковых прац па гісторыі ВКЛ, праблемах летапісання, крыніцазнаўства і археаграфіі.


Репост из: Historyja
Наваградак, 1910 год.


Репост из: Літоўскі Легіён
"Я ад прадзедаў літвінка,
Ружашчокая дзяўчынка,
Хоць і цяжка я працую,
Ды ніколі не смуткую.

Праца рупная - багацце,
І набытак добры ў хаце.
Покуль сэрца б'ецца ў грудзях,
Мне кавалак хлеба будзе.

А як прыйдзе ўжо нядзеля,
Памаліўшыся ў касцеле
У адзенні новым з ранку
Я спяшаю на гулянку.

Прыгажэйшы мой букецік
І найлепшы мой гарсэцік,
І бялюткая спаднічка
І срабнюткая пятлічка.

На гулянцы роям хлопцы
Увіхаюцца бясконца,
З асалодай паглядаюць
І маёй рукі жадаюць.

За здабытак рупнай працы
Вельмі шчодра ў свеце плацяць.
Я заўжды за гэту прагу
Маю хлеба і павагу".

Верш "Літвінка", належыўшы пяру паэта і драматурга, ураджэнца Бабруйскага краю, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Пераклад з польскай мовы - Мікола Хведаровіч.

Показано 20 последних публикаций.