⚡️ Вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным.
⚡️ Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў:
https://34travel.me/gotobelarus/be/post/jurauski-karahod
📸 Ганна Найдзёнава