💬 “Валіце ў сваю Украіну!”
У Варшаве невядомы проста на вуліцы напаў на беларуску.
Здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня, паведамляе @nashaniva.
40-гадовая беларуска Вольга жыве ў Польшчы з 2021-га, у той вечар яна ішла на сустрэчу са знаёмым.
“За мной ішоў нейкі мужчына і гучна размаўляў па тэлефоне, крычаў на кагосьці. Я азірнулася, ён гэта заўважыў. Яму гэта не спадабалася. Ён пачаў крычаць ужо мне, каб не паварочвалася. Неўзабаве я адчула, як ён плюнуў мне ў спіну”, — распавядае жанчына.
Вольга па-польску запыталася ў мужчыны, што ён робіць, пасля чаго той плюнуў ёй у твар і пачаў крычаць: “Чаму вы панаехалі? Валіце ў сваю Украіну!”
У выніку жанчына атрымала кулаком у скронь. Паводле яе словаў, навокал было шмат людзей, але ніхто не ўмешваўся ў сітуацыю.
Паліцыя параіла Вользе звярнуцца з грамадзянскім пазовам у прыватным парадку, бо яна атрымала пашкоджанні нібыта няцяжкай ступені.
Беларуска плануе звярнуцца ў арганізацыю ў справе барацьбы з ксенафобіяй.