💔 У Львове адбыўся паэтычны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных творцаў Беларусі і Украіны.
30 кастрычніка беларускі і беларусы Львова зладзілі штогадовую паэтычна-музычную імпрэзу, каб аддаць пашану памяці знішчаным літаратарам эпохі тэрору і паспрабаваць пракінуць масток, як паміж "Ноччу (не)расстраляных паэтаў" у Беларусі і ўкраінскім "Розстріляним Відродженням", так і паміж тагачаснымі падзеямі і нашай сучаснай рэчаіснасцю.
Таксама на мерапрыемстве была прэзентована выстава малюнкаў палітычных зняволеных, якія наведвальнікі потым змаглі забраць з сабой.
Нагадаем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. Гэтая ноч увайшла ў гісторыю Беларусі, як "чорная ноч". Сярод замардаваных былі і 22 літаратурных дзеяча: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.