Паўночная Карэя падарвала два ўчасткі дарог, якія вядуць у Паўднёвую Карэю. Пра гэта перадае агенцтва Yonhap.
Адна дарога знаходзіцца на захадзе КНДР і злучае паўночнакарэйскі горад Кэсон з паўднёвакарэйскім Пхаджу. Другая — праходзіць на ўсходзе. У Сеуле лічаць, што Пхеньян мае намер поўнасцю знішчыць сухапутныя маршруты паміж краінамі і выбудаваць абарончыя ўмацаванні. З канца 2023-га КНДР пачала мініраваць тэрыторыі, зносіць вулічныя ліхтары і чыгуначныя пуці ў прыгранічных раёнах.