Еўрарадыё | Еврорадио


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Мігрант, крытык ісламу і прыхільнік AfD. Што вядома пра мужчыну, які здзейсніў тэракт у Магдэбургу.

У натоўп людзей на калядным кірмашы ў Магдэбургу ўехаў 50-гадовы псіхіятр з Саудаўскай Аравіі, які жыве ў ФРГ з 2006-га. У сацсетках ён рэзка крытыкаваў іслам, дапамагаў жанчынам з радзімы атрымліваць палітычны прытулак у Германіі.

Таксама стала вядома, што нападнік крытыкаваў Германію за “жаданне ісламізаваць Еўропу” і сімпатызаваў крайне правай партыі “Альтэрнатыва для Германіі”.

Праз тэракт загінула не менш за пяць чалавек, сотні атрымалі параненні.


Топ-10 кніжных навінак 2024 года ад беларускіх выдавецтваў. @euroradio сабрала свой рэйтынг выданняў, якія варта набыць — і сабе, і ў якасці падарунка на святы.

Падрабязней: https://euroradio.fm/top-10-knizhnykh-navinak-2024-goda-ad-belaruskikh-vydavectvau-pavodle-euraradyyo

Спасылка, якая працуе без VPN


Украіну ў ААН будзе прадстаўляць востры на язык дыпламат Андрэй Мельнік. Ён стаў інтэрнет-зоркай у 2022-м калі працаваў амбасадарам Украіны ў Германіі і назваў канцлера Олафа Шольца “пакрыўджанай лівернай каўбасой” за зацягванне паставак зброі.

Ужо былы амбасадар Украіны пры ААН Сяргей Кісліца — таксама рок-зорка дыпламатыі, відэа пра тое, як ён разносіць расійскіх дыпламатаў, збірала мільёны праглядаў. @euroradio распавядала падрабязней пра яскравага амбасадара.


Беларус Саша Гойшык скончыў падарожжа вакол свету. На гэта спатрэбіліся 3 гады, два месяцы і адзін тыдзень.

За гэты час Гойшык паспеў наведаць 51 краіну. І вярнуцца ва Уроцлаў, адкуль стартаваў.

Саша Гойшык — удзельнік праграмы “Ідэя Х” на @euroradio. Глядзіце выпуск з ім тут: https://youtu.be/QzHM-xRrpNs


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Найбольш актыўныя гамафобы — латэнтныя ЛГБТК+? Меркаваннем дзеліцца актывістка Паша Джэжора.

Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=qX2RKdgWpHM


Новы год — гэта не толькі святы, але і магчымасць скарыстацца выходнымі, каб павандраваць па Беларусі!

Калі вы яшчэ пра гэта не думалі, але ідэя сарвацца з месца здаецца прывабнай, @euroradio падрыхтавала для вас некалькі цікавых зімовых кірункаў. Адправіўшыся па адным з іх, вы абавязкова станеце крыху шчаслівейшым: https://euroradio.fm/zimovaya-belarus-kudy-paekhac-pa-svyatochny-nastroy

Спасылка, якая працуе без VPN

848 1 0 11 19

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
“Камунарка” расказала пра шакаладку з аліўе. І вырашыла апублікаваць ролік пад песню... “Russian girl”. Відаць, услед за Уладам Бумага, яны забыліся, з якой краіны.

Незвычайная шакаладка, што праўда, у продажы не з’явіцца. Але асадачак ад такой прамоцыі ўсё роўна застанецца. 

▪️ Колькі каштуе “аліўе” — параўноўваем цэны на прадукты ў Беларусі і Польшчы 
▪️ Як у Лукашука: колькі каштуе прыгатаваць аліўе па рэцэпце зоркі Еўрарадыё


Снегу на Новы год, хутчэй за ўсё, можна не чакаць. Да канца снежня тэмпературы ў Беларусі будуць прыкметна вышэйшымі за кліматычную норму.

Як паведамляе @nadvorie, тэмпература будзе на 3-6 градусаў вышэй за норму, як і напачатку студзеня.


Дональд Трамп хоча, каб краіны NATO выдаткоўвалі на абарону на 150% больш. Цяпер яны мусяць накіроўваць на вайсковыя траты не менш за 2% ВУП, а на думку абранага прэзідэнта ЗША трэба не менш за 5%.

У 2024-м ЗША выдаткавалі на абарону 3,4% ВУП. На першым месцы па выдатках Польшча — 4,1% ВУП.

Як піша Financial Times, Трамп можа пагадзіцца і на 3,5%, але за гэта будзе патрабаваць больш выгодных умоў гандлю з еўрапейскімі краінамі.


Добрая навіна дня: ад заўтра працягласць дня будзе пакрыху павялічвацца. А сёння — самая доўгая ноч года.

У Мінску працягласць дня сёння складзе 7 гадзін і 23 хвіліны, у Вільні — 7:14, а ў Варшаве — 7:42.

Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду? 12 спосабаў, якія вам дапамогуць


Варшаўскія беларусы, абвестка для вас! Выстава беларускіх гістарычных строяў пройдзе ў Варшаве.

21 снежня на ў Музеі Вольнай Беларусі, адкрываецца выстава “Строй”  Кацярыны Ваданосавай. У экспазіцыі будуць паказаны 14 рэканструкцый строяў з перыяду ад XI да пачатку XX стагоддзя.

Адкрыццё: 21 снежня а 17:00, вул. Foksal 11, Варшава. Уваход вольны. Выстава працуе да 19 студзеня 2025 года.


Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 20 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:05 Ахоўнік Лукашэнкі стаў элітным лэндлордам у Расіі — пра што гэтая гісторыя?

12:41 Навіны спорту

14:34 Навошта Лукашэнку стол перамоваў па Украіне?

23:05 Навіны шоў-бізу

25:32 Новы фільм пра Супермэна і самыя невыхаванныя гарады Іспаніі — #ІхНоравы


Што цікавага ў свеце? Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі.

Пра найбольш займальныя міжнародныя навіны — у традыцыйным аглядзе @euroradio: https://euroradio.fm/novy-film-pra-supermena-i-samyya-nyavykhavanyya-garady-ispanii-ikhnoravy

Спасылка, якая працуе без VPN


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Як ГДР гандлявала палітвязнямі — даведайцеся пра гісторыю аднаго з такіх прыкладаў на відэа.

А падрабязней чытайце тут: https://euroradio.fm/zakhad-vykupiu-u-rezhymu-gdr-tysyachy-palitvyaznyau-belarusy-moguc-taksama

Спасылка, якая працуе без VPN


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У Беларусі будуць судзіць коміка Сцяпана Манкевіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

Крымінальную справу 26 снежня пачне разглядаць суд Савецкага раёна Мінска.

Сцяпан Манкевіч працаваў вядоўцам на "Радыус ФМ". У апошнія гады стаў вядомы як стэндапер.

“Ай эм фром Беларус”. Як жартуюць у эміграцыі, калі часам не да смеху


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Зянон Пазняк прадракае Лукашэнку лёс Кадафі і Хусэйна. Палітык заяўляе, што досвед 2020-га не паўторыцца.

Ці згодныя вы з Пазняком?

Пяць сяброў дыктатара. Які лёс напаткаў палітыкаў, з якімі стасаваўся Лукашэнка?


Расія нанесла масіўны ўдар па Кіеву, у выніку пацярпелі ў тым ліку заходнія амбасады. “Значная шкода”, як паведамляецца, нанесеная амбасадам Партугаліі, Чарнагорыі, Албаніі і Аргенціны.

Таксама пацярпелі амбасады Паўночнай Македоніі і Палесціны.


Як спланаваць навагодні бюджэт і не застацца без грошай? @euroradio сабрала парады псіхолага.

Плануем бюджэт перад святамі разам з псіхолагам і спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай: https://euroradio.fm/yak-splanavac-navagodni-byudzhet-i-ne-zastacca-bez-groshay-parady-psikholaga

Спасылка, якая працуе без VPN


Выкуп палітвязняў, шакавальныя звесткі, 100 гадоў белкіно ды іншыя тэмы — у новым выпуску “Кубачка кавы” ад @euroradio!

Чытайце і падпісвайцеся: https://kubachakkawy.substack.com/p/100


Уладзімір Макей памёр ад “неўдакладненых прычын”. Так запісана ў афіцыйных базах, якія аказаліся ў “Кібер-партызан”.

Раптоўная смерць цяжкавагавіка лукашэнкаўскай сістэмы выклікала шмат канспіралагічных тэорый. Нехта казаў, што ў тагачаснага кіраўніка МЗС “не вытрымала сэрца”, іншыя падазравалі забойства Макея.

Такая ж прычына смерці пазначаная і ў Аляксея Аўраменкі — міністра транспарту, які памёр у 2023 ва ўзросце 46 гадоў. Выказваліся здагадкі, што ён скончыў жыццё самагубствам.

Такая ж прычына смерці — у палітвязня Вітольда Ашурка, які загадкава загінуў у калоніі.

2k 2 19 3 46
Показано 20 последних публикаций.