Врачи за правду и справедливость


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Медицина


Мы помогаем пострадавшим от репрессий в Беларуси защитить право на охрану здоровья.
Наш бот: @doctorsby_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Медицина
Статистика
Фильтр публикаций


❤️ Цэнтр правасуддзя Леабэн – амаль як дома?

Цэнтр правасуддзя ў Леабэне лічыцца адной з лепшых турмаў у свеце. Ён знаходзіцца ў горным рэгіёне Аўстрыі і месціць 205 зняволеных. Па перыметры турмы размешчаны два надпісы: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах» (гэта тэкст з Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека), і «усе асобы, пазбытыя волі, маюць права на гуманнае ўтрыманне і павагу годнасці, уласцівай чалавечай асобе» (цытата з Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы).

Сапраўды – калі глядзець на фатаграфіі, то турма падобна на раскошны гатэль, што прапануе зняволеным вытанчаныя ўмовы ўтрымання. У турэмнай частцы цэнтра правасуддзя знаходзяцца адзіночныя камеры з асобнымі ваннымі пакоямі, міні-кухняй і тэлевізарамі. Апроч таго, у пакоі ёсць поўнапамернае акно, каб зняволеныя маглі бачыць навакольны свет. У зоне адпачынку ёсць спа-салон, баскетбольная пляцоўка і трэнажорная зала на свежым паветры. Зняволеныя таксама могуць скарыстаць дадатковую адкрытую прастору для шпацыраў і камунікавання.

Аўстрыйскі цэнтр правасуддзя Леабэн быў спраектаваны адмыслова для людзей, якія здзейснілі негвалтоўныя злачынствы, знакамітым архітэктарам Ёзэфам Хоэнсинном (Josef Hohensinn) і пабудаваны ў лістападзе 2004 года. Палова турмы занятая пад залу суда, дзе праходзяць паседжанні.

Людзям, якія знаходзяцца ў зняволенні, у цэнтры правасуддзя надаюцца ўсе выгоды, каб яны разумелі, што адбываюць кару, але пры тым пачуваліся амаль як дома.


💔 Вольга Вялічка: "Беларускія дзеці разам з намі праходзяць страшэнныя выпрабаванні"

28 кастрычніка ў Вільні вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентавалі спектакль па кнізе Вольгі Вялічка "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме", у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваўся з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/rYmtZKpubM0


❤️ Меркаванне гледачоў фільма пра рак

25 кастрычніка ў Вільні ў Замку адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Мы запыталі ў гледачоў, што яны ведаюць пра анкалагічныя захворванні і якія ўражанні пакінуў гэты фільм.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9GPULBu8_84


Aranjuez – "пяцізоркавая" турма для сем'яў

Турма ў горадзе Aranjuez знаходзіцца ў 40 км ад Мадрыда. У ёй 36 камер, прызначаных для сем'яў. Там дзеці могуць заставацца з бацькамі. У трохгадовым ўзросце дзяцей забіраюць сваякі ці сацыяльныя службы, а бацькі вяртаюцца ў звычайныя камеры.

«Сямейная камера» – гэта пакой плошчай 14 квадратных метраў, сцены якога застаўлены выявамі з мультфільмаў Дыснея і сямейнымі фатаграфіямі. У пакоі ёсць двухспальны ложак, маленькі ложак з цацкамі, невялікая ванная і вокны з відам на вуліцу турмы.

Такія ўмовы дапамагаюць перажыць боль растання. Аднак ні турэмны псіхолаг, ні асуджаныя бацькі не лічаць іх ідэальнымі. Для дзіцяці турма – адзіны свет, які ён ведае.

Сямейныя камеры былі пабудаваныя ў 1998 годзе. Трапіць у іх могуць не ўсе зняволеныя. Кожны кандыдат павінен прайсці двухмесячны перыяд назірання, каб давесці, што ён можа жыць разам у пары і выхоўваць дзіцё. Асуджаныя за педафілію або за іншыя сэксуальныя злачынствы не могуць прэтэндаваць на змяшчэнне ў сямейныя камеры.

Паводле слоў міжнародных экспертаў па крымінальнай палітыцы, яны не чулі больш ні пра адну турму ў свеце з сямейнымі камерамі. Варта адзначыць, у шмат якіх турмах свету ёсць яслі і камеры, дзе дзеці могуць заставацца з маці. Іспанскія ўлады заяўляюць, што сямейныя камеры паспяховыя, але прызнаюць, што пры разлучэнні дзіцяці з бацькамі могуць паўстаць эмацыйныя праблемы.


🫣 Чаму мы баімся анкалогіі?

19 кастрычніка ў Вільні ў творчай прасторы KROPKA адбылася прэзентацыя фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары". Пасля прагляду жадаючыя задавалі пытанні адной з гераінь стужкі Кацярыне Пытлевай, каб пашырыць свае веды пра анкалогію.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9SfAsZh3MPk


😱Страх медыцыны

У гэтым выпуску:
🔺Разважаем адкуль у беларусаў недавер да медыцыны і страх перад лекарамі.
🔺Што не так з сістэмай аховы здароўя і чым адрозніваецца платная медыцына?
🔺Якой павінна быць ідэальная сістэма аховы здароўя.

Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/9ujTG3zAqjU


📨 Нам пишут из Беларуси

Добрый день!

Живу я в большом по беларуских мерках посёлке. Когда-то у нас было население 3,5 тысячи, но в нашей больнице были хирургическое, детское, родильное и другие отделения. Даже инфекционное было. Количество людей у нас увеличилось почти в 4 раза, а всю медицину похерили.

В прошлом году звонил в областной центр на прямую линию, ответ: у вас в райцентре есть современная больница. А до райцентра, между прочим, 50 километров.

Недавно заболел. Диагноз поставили в нашем райцентре. Ничего особо сложного, но на операцию повезли в соседний город – опять за 50 км, но в другую сторону.

Спасибо врачам, операция прошла успешно. Но всё идет к тому, что скоро лечебницы останутся только в Минске и Боровлянах.


⚡У магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

У магілёўскай калоніі №15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Вядома, што гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года. Дакладная прычына смерці невядомая, аднак палітвязень прабыў у калоніі менш за месяц. Таксама стала вядома, што падчас суда ў Дзмітрыя нарадзілася дзіця.

Сёлета яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за "шпіянаж" (358 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт. 361-4 КК).

Гэта сёмая смерць сярод палітвязняў за кратамі.


Халдэнская турма – самая гуманная

Халдэн – мужчынская турма строгага рэжыму закрытага тыпу, трэцяя па велічыні турма ў Нарвегіі. Яна была створана ў 2010 годзе, галоўным акцэнтам турмы стала рэабілітацыя. Яе дызайн імітуе жыццё па-за турмой.

«У нас няма кратаў, у нас ёсць вокны. Вы пачуваецеся чалавекам, а не жывёлай. Я думаю, што гэта сапраўды важна», – кажа супрацоўніца аховы Лін Маргарэт Андрэассэн.


Жыццё зняволеных у Халдэне амаль не адрозніваецца ад звычайнага. Яны гатуюць, вучацца, ходзяць на працу. Сярод заняткаў зняволеным даступныя спорт і музыка. Яны ўзаемадзейнічаюць з няўзброеным персаналам, каб стварыць адчуванне супольнасці.

«Для некаторых з іх гэта першая ў жыцці магчымасць атрымаць адукацыю. Наш рэжым і заняткі скіраваны на іх новае жыццё на волі», – падкрэслівае Лін Маргарэт Андрэассэн.


Паказчык паўторных правапарушэнняў у Нарвегіі адзін з самых нізкіх у свеце. Турму Халдэн адзначаюць за гуманныя ўмовы ўтрымання, а ў 2010 годзе яна атрымала прэмію Арнштэйна Арнберга за дызайн інтэр'ера.

«Вядома, чалавек павінен цярпець, калі ён прымусіў пакутаваць іншых людзей. Але мы павінны сфакусавацца на гэтым чалавеку і на прычынах таго, што адбылося. Што мы можам зрабіць для таго, каб на волі ён не вярнуўся да старога? Яны стануць маімі суседзямі, яны стануць вашымі суседзямі. І мы хочам, каб яны былі добрымі грамадзянамі», – лічыць супрацоўніца аховы Лін Маргарэт Андрэассэн.


⁉️Ці патрабуе рэформаў пенітэнцыярная сістэма Беларусі?

Падзеі апошніх гадоў прыцягнулі вялікую грамадскую ўвагу да ўмоваў адбывання пакаранняў у беларускіх вязніцах.

Інфармацыя, якая даходзіць да нас з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі, нясе шматлікія сведчанні аб адвольным пераследзе, безчалавечных ўмовах ўтрымання і нават катаваннях вязняў, рэжыме інкамунікада ў адносінах да палітычных зняволеных.

Некаторыя з гэтых пачварных праяў з’яўляюцца ноў-хаў апошніх гадоў, але факты сведчаць, што шматлікія рудыменты савецкай пенітэцыярнай сістэмы, пагарда да правоў і чалавечай годнасці вязняў праяўляліся і раней – проста грамадства не звяртала на гэта такой пільнай увагі.

Такім чынам, мала хто сумняваецца, што пасля аднаўлення законнасці ў нашай краіне пенітэнцыярная сістэма Беларусі, як і іншыя сферы грамадства, будзе вымагаць сур’ёзнага рэфармавання.
Па якім жа шляху будуць рухацца гэтыя змены?

Зразумела, што для падрыхтоўкі рэформаў важна ўлічыць досьвед іншых, дэмакратычных краін. Нашы эксперты наведалі турмы некаторых краін Заходняй Еўропы; асабліва цікавы для нас досьвед рэфармавання пенітэнцыярных сістэм краін былога СССР.

Разам з вывучэннем гэтай тэмы мы распачалі шэраг публікацый пра тое, як функцыянуюць турмы ў еўрапейскіх краінах, якое стаўленне да зняволеных у персанала пенітэцыярных устаноў, як арганізавана праца па рэсацыялізацыі вязняў і былых вязняў і г.д.

Спадзяёмся, што гэтая праца з’явіцца адной з цаглінак у падмурак Канцэпцыі рэформы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі, і запрашаем зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі па гэтай тэме.


Сёння 28 кастрычніка ў Вільні вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентавалі спектакль па кнізе Вольгі Вялічка "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме", у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваўся з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР.

Фота: Макс Моррыссан.


Турма Tegel — жылы комплекс з кратамі на вокнах

Самая вялікая мужчынская турма закрытага тыпу ў Нямеччыне знаходзіцца ў берлінскім раёне Тэгель. Памеры ўражаюць: на яе тэрыторыі маглі б змясціцца 17 футбольных палёў. Яна абнесена 1,5 кіламятровай бетоннай сцяной пяцімятровай вышыні.

Турма Tegel мае два тыпы карпусоў: старыя, пабудаваныя яшчэ пад канец XIX стагоддзя, і новыя, падобныя на тыповыя гарадскія новабудоўлі. Гледзячы на новыя карпусы (іх клічуць «дамамі»), пра тое, што гэта турма, разумееш толькі з-за кратаў на вокнах. У новых карпусах ёсць агульныя кухні, дзе знаходзяцца пліты і халадзільнік з асобнымі скрынямі, па адной на двух зняволеных.

Па сваёй секцыі ўсярэдзіне кожнага з карпусоў зняволеныя могуць у вольны ад працы ці навучання час свабодна перасоўвацца, хадзіць адзін да аднаго ў госці, гатаваць на агульнай кухні.

Паводле слоў супрацоўнікаў, зняволеныя павінны працаваць усе, але ў турме бракуе працоўных месцаў. Таму некаторыя застаюцца ў камерах зачыненыя датуль, пакуль усе іншыя не вернуцца з майстэрняў. Пасля 15:00 пачынаецца «вольны» час. Па вечарах ладзяцца спартовыя імпрэзы, літаратурная група, ганчарная майстэрня, кружок «Умелыя рукі», лячэнні ад наркатычнай залежнасці, групавая тэрапія, падчас якой зняволеных вучаць спраўляцца з некантраляванымі выбухамі гневу. У 22 гадзіны камеры зачыняюць нанач.


👥 Каця і Каця. Рак, рэміссія і жаночыя мары

Абедзве Кацярыны былі змушаны пакінуць Беларусь і ўладкоўвацца з нуля ў эміграцыі. Да ўсяго гэтага дадаўся дыягназ - рак грудзей.

У фільме Каця і Каця расказваюць пра тое, як змянілася жыццё пасля аперацыі. Гэта не заўсёды лёгка, не зусім прыемна і не вельмі звыкла.

У гэтым жыцці ёсць злосць, абмежаванні і адчуванні ўласнай канчатковасці. А яшчэ - яркія эмоцыі і новыя магчымасці, ёсць глыбокія перажыванні і чыстыя мары.

Пра гэта Каця Ваданосава і Каця Пытлёва расказалі для фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары"

Глядзець фільм па спасылцы: https://youtu.be/FSOQet6kvMo


💔Размовы пра адзіноту

У гэтым выпуску:
🔺Што такое адзінота і чаму мы баімся яе?
🔺Як уплывае грамадства на ўспрыняццё адзіноты?
🔺Ці можна падрыхтавацца і пераадолець страх адзіноты?

Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/r1vrZUcB7cU


12 кастрычніка ў Варшаве адбыліся адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак.

Пасля прэзентацыі прайшла размова з доктарам, дзе жадаючыя задавалі свае пытанні і пашырылі свае веды пра анкалогію.

Як гэта было, глядзіце ў нашым рэпартажы: https://youtu.be/kHmY7XFC2lw


🤔Страшна-нестрашна. Страх смерці. Частка 2

У другой частцы размовы пра страх смерці будзем разважаць:
🔺пра традыцыі
🔺якія трэнінгі існуюць па тэме смерці
🔺як перажыць смерць у эміграцыі (калі не можаш пабачыць блізкага)
🔺культура падтрымкі ў эміграцыі і Беларусі

Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/pgP9ZGdb4vE


Варшава!
Запрашаем на адкрыццё фотавыставы і прэм'еру фільма з беларускамі, якія перамаглі рак.
Таксама адбудзецца размова з доктарам, дзе вы зможаце задаць свае пытанні.

2024/10/12
14:00

Mit space
Stalowa 36
Warsaw, Poland




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
‼️Увага! Мы праводзім анкетаванне

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякай асабістай інфармацыі і будзе выкарыстоўвацца толькі ў агульным выглядзе.

📝Спасылка на анкету https://forms.gle/JAEBU5HUqdwx8KHY9

Показано 19 последних публикаций.